Глупства ці сталёвыя нервы? «Белавія» не адмяняе рэйсы ў Нур-Султан і Алматы (абноўлена)
Беларуская авіякампанія «Белавія» не адмяняе рэйсы ў Алматы і Нур-Султан. Пра гэта сведчыць расклад рэйсаў на сайце кампаніі.
На сёння рэйс у горад Алматы, ахоплены масавымі пратэстамі, запланаваны ў раскладзе на 20.05 па мінскім часе. Заўтра ў 20.15 беларускі самалёт павінен вылецець у Нур-Султан, піша REFORM.by.
Разам з тым, уезд у Нур-Султан забаронены з-за ўведзенага надзвычайнага становішча. Што ж да Алматы, то навінавыя тэлеграм-каналы Казахстана ўжо паведамляюць, што Алмацінскі аэрапорт захоплены пратэстоўцамі, і адтуль ідзе эвакуацыя супрацоўнікаў.
Вядома, што авіякампанія «Аэрафлот» адмяніла сённяшні рэйс з Масквы ў аэрапорт Алматы.
У 18.28 з'явілася інфармацыя, што сённяшні рэйс у Алматы адменены. Усяго за паўтары гадзіны да вылету! Таксама «Белавія» прапанавала пасажырам, якія ляцяць з Мінска ў Казахстан і назад да 10 студзеня, змяніць даты вылету.