Прэзідэнт Казахстана будзе прасіць увесці ў краіну расійскія войскі
Прэзідэнт Казахстана збіраецца звярнуцца па дапамогу да АДКБ, піша «Еўрарадыё».

Сілавікі ў Казахстане. Фота: Reuters
«Зварот да партнёраў па АДКБ лічу дарэчным і своечасовым», — заявіў Касым-Жомарт Такаеў. Бо адбываецца «знешняя агрэсія». Перад гэтым яму тэлефанаваў Аляксандр Лукашэнка, які паразмаўляў з Уладзімірам Пуціным. Відаць, Такаеў не ўпэўнены ў сваіх сілавіках, якія неахвотна атакуюць пратэстоўцаў, а ў некаторых выпадках і пераходзяць на іх бок.
Ва ўсім Казахстане ўвялі надзвычайнае становішча, але пратэсты працягваюцца. Іх цэнтр — Алматы, дзе ў пратэстоўцаў ужо ёсць зброя. Такаеў назваў іх «тэрарыстычнымі бандамі». З імі вядуць баі дэсантнікі каля Алматы.
Ці адправіць Лукашэнка ў Казахстан беларускія падраздзяленні, якія разганялі пратэсты ў нашай краіне ў 2020-м?