
Графіці са словамі "Уключы інтэрнэт" з'явіліся на сценах будынкаў у Мінску ў канцы жніўня 2020 года
«Sputnik Казахстан» паведаміла, што яго карэспандэнта ў Алматы каля гадзіны ўтрымлівалі мітынгоўцы, якія захапілі офісы на плошчы Рэспублікі. РІА «Новости» адзначае, што памяшканні рэдакцый тэлеканалаў у Алматы разгромленыя пратэстоўцамі.
Між тым, МЗС Расіі падтрымаў прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева, але пры гэтым не асудзіў пратэстоўцаў і назваў законнымі некаторыя іх патрабаванні. "Выступаем за мірнае вырашэнне ўсіх праблем у рамках канстытуцыйна-прававога поля і дыялог, а не праз вулічныя беспарадкі і парушэнне законаў. Менавіта на гэта накіраваныя крокі прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева па стабілізацыі сітуацыі, аператыўнаму вырашэнню існуючых праблем, у тым ліку тых, якія ўтрымліваюцца ў законных патрабаваннях пратэстоўцаў", — гаворыцца ў заяве МЗС Расіі.