Сакратар Савета бяспекі РФ Патрушаў прыляцеў у Казахстан. Чаго хоча Расія?

Вядомы ўкраінскі палітолаг і блогер Алег Панамар разважае, чаму сакратар Савета бяспекі Расіі Патрушаў прыляцеў у Казахстан і чаму гэта падзея супала з адстаўкай урада Казахстана.

Фота ria.ru

Фота ria.ru

Чаго хоча Расія ў Казахстане? Прыводзім меркаванне блогера ў перакладзе на беларускую мову:


«Як мінімум, гэта сцэнар Арменіі. Калі Саргсяна, які падаў у адстаўку, змяніў больш прэзентабельны (тыпу рэфарматар) Пашынян. Але Расія цалкам захавала свой кантроль.

Як максімум, гэта сцэнар Беларусі. Калі Расія сама падлівае алею ў агонь, затым ідзе павязванне крывёю. Затым улада ў краіне становіцца таксічнай на Захадзе і падае саспелым яблыкам у рукі Пуціна.

І трэці варыянт — гэта сцэнар Украіны (чаго не хоча Расія). Калі пры падтрымцы Захаду адбываецца рэвалюцыя, у выніку якой краіна аддаляецца ад Расіі і пост-саўковага аўтарытарнага палітычнага ладу ў бок больш дэмакратычнага.

Казахстан — не аднастайны палітычна і ў плане нацыянальнай самасвядомасці. Ёсць частка Казахстана больш нацыянальна прасунутая, ёсць — арыентаваная больш на Расію».Між тым, сёння, 5 студзеня, МЗС Расіі падтрымаў прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева, але пры гэтым не асудзіў пратэстоўцаў і назваў законнымі некаторыя іх патрабаванні. "Выступаем за мірнае вырашэнне ўсіх праблем у рамках канстытуцыйна-прававога поля і дыялог, а не праз вулічныя беспарадкі і парушэнне законаў. Менавіта на гэта накіраваныя крокі прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева па стабілізацыі сітуацыі, аператыўнаму вырашэнню існуючых праблем, у тым ліку тых, якія ўтрымліваюцца ў законных патрабаваннях пратэстоўцаў", — гаворыцца ў заяве МЗС Расіі.