Грамадзяніна Расіі Андрэя Паднябеннага асудзілі да 15 гадоў калоніі па «тэрарыстычным артыкуле»
У Гомельскім абласным судзе 30 чэрвеня быў агучаны прысуд па крымінальнай справе супраць 33-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Паднябеннага. Ён мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства.

Праваабаронцы паведамляюць, што Андрэя ў закрытым рэжыме абвінавацілі па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму) за падпал машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў, пракол колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні Telegram-канала і -чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама падпале крана на будоўлі ў 2019 годзе.
Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Андрэю 15 гадоў калоніі ва
ўмовах узмоцненага рэжыму.