Настаўніцу Аксану Каспяровіч асудзілі на год і два месяцы калоніі за справу Зельцэра
Учора ў Гродзенскім абласным судзе вынеслі вырак палітзняволенай настаўніцы музычнай школы Аксане Каспяровіч, паведамляюць праваабаронцы.

Яе прызналі
вінаватай паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Распальванне варожасці ці
варажнечы») і асудзілі да года і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі
агульнага рэжыма. Але з улікам тэрміна, які яна ўжо правяла за кратамі, ёй
засталося быць у зняволенні крыху больш за два тыдні.
Аксана была
затрыманая 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, заведзенай за каментары
ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і
it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
КДБ унёс яе ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».