Сілавікі затрымалі валанцёрку, якая дапамагала ў арганізацыі свята для дзяцей бежанцаў з Украіны

Валанцёрка Ала К. дапамагала арганізаваць у Гомлі свята для дзяцей бежанцаў з Украіны.

photo_2022_06_29_22_01_30.jpg

Сілавікі затрымалі валанцёрку, якая дапамагала ў арганізацыі свята для дзяцей бежанцаў з Украіны.
Валанцёрка Ала К. дапамагала арганізаваць у Гомлі свята для дзяцей бежанцаў з Украіны, якое мясцовыя міліцыянты сказалі не праводзіць. Пры гэтым пагражалі «наступствамі». У праграме свята на 27 чэрвеня былі гульні і конкурсы для ўсіх узростаў, гістарычны квэст, сувеніры і падарункі. Удзельнікам трэба было прынесці з сабой самаробнага «голуба міру» або зрабіць яго ў парку ўсім разам.
Праз дзень пасля адмены свята Алу затрымалі, падрабязнасці пакуль невядомыя.