Хронікі рэпрэсій. Кастусёва пераводзяць на турэмны рэжым, звальненні ў браслаўскім музеі
З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі звесткі пра палітычны пераслед у Беларусі за 11 студзеня.
![hroniki_represij2_logo.png_logo_1_logo_1_logo_1_logo_1.webp hroniki_represij2_logo.png_logo_1_logo_1_logo_1_logo_1.webp](/img/v1/images/hroniki_represij2_logo.png_logo_1_logo_1_logo_1_logo_1.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Палітвязня Рыгора
Кастусёва збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Паводле інфармацыі
праваабаронцаў, у судзе Івацэвіцкага раёна 15 студзеня адбудзецца суд па замене
палітвязню рэжыму ўтрымання. Паводле рашэння суддзі Сяргея Кухацкавальца,
старшыню Партыі БНФ могуць перавесці ў турму.
Нагадаем, Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе паводле арт.357 Крымінальнага кодэкса («Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі ў ПКТ на 6 месяцаў.
У зняволенні ў палітыка абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Глядзіце таксама
![У якіх умовах беларусы сядзяць на «сутках» за «экстрэмізм» У якіх умовах беларусы сядзяць на «сутках» за «экстрэмізм»](/img/v1/images/_drot_minsk_kraty_njavolja_belarus_fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas__1__logo_1_logo.jpg_1_logo_1.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Затрымалі народнага майстра Беларусі Юрася Камандзірчыка. Паводле звестак «Позірку», майстар з'язджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію.
62-гадовы Юрась — член Саюза народных майстроў, з 2021 года Народны майстар Беларусі. Ён адзін з аўтараў мемарыяльнага крыжа беларускаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Яго работы размешчаны ў розных месцах Беларусі.
Гомельскі абласны
суд 11 студзеня ў закрытым рэжыме пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара
Навабеліцы, кухара Ігара Казубава. Мужчыну вінавацяць у распальванні
сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч.1 арт.130 КК), у паклёпе на Лукашэнку
(ч.2 арт.367 КК) і яго абразе (ч.1 арт.368 КК).
Справу прызначаны разглядаць суддзя Сяргей Багінскі, вядомы сваімі жорсткімі прысудамі тым, хто патрапіў пад палітычны пераслед.
У сацыяльных сетках Ігара даволі шмат пастоў і паведамленняў пра беларускіх сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Таксама ён быў сярод 500 падпісантаў у 2019 годзе звароту да тагачаснай прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце, які датычыў перапахавання парэшткаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў, павешаных царскімі ўладамі.
Глядзіце таксама
![Аляксандр Лукашэнка і амністыя: Без палітвязняў Лукашэнка анансаваў амністыю, але, выглядае, палітвязняў яна не закране](/img/v1/images/kraty_fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas6_logo.jpg.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
З Браслаўскага музея традыцыйнай культуры пасля «хапуна» звольнілі сем чалавек, паведамляе «Віцебская Вясна». Страцілі працу і тыя, хто адбываў адміністрацыйны арышт, у тым ліку цяпер ужо былая загадчыца музея Элеанора Зінкевіч, і нават тыя, каму былі прызначаны штрафы.
Вызваленыя пасады пакуль не заняты: у Браславе проста няма адмыслоўцаў у музейнай справе, тым болей адмысловага профілю — знаўцаў у галіне традыцыйнай культуры.
Паводле сацыяльных сетак установы, там прымаюць наведнікаў, але пад пытаннем даследчыцкая і навуковая праца музея — ёй цяпер папросту няма каму займацца.
Віцебскія
праваабаронцы таксама паведамілі, что наваполацкі суд арыштаваў на 10
сутак прадпрымальніка Дзмітрыя
Апанасовіча. Паводле міліцэйскага пратакола, мужчына на працягу трох гадоў,
пачынаючы з кастрычніка 2020 года, у фэйсбуку захоўваў фатаграфію, якая змяшчае
выяву з сімволікай бел-чырвона-белага колеру — лагатып платформы «Голас» з выява
белай сняжынкі на блакітным фоне. А значыць, «незаконна пікетаваў».
Глядзіце таксама
![План "Перамога": Як катавалі беларуса «У карцары марыў пра Акрэсціна». Аповед беларуса, супраць якога фабрыкавалі справу за план «Перамога»](/img/v1/images/boreichuk.jpg.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У Беларусі заблакіравалі доступ карыстальнікаў да рэгіянальнага інфармацыйнага інтэрнэт-выдання «Мой Брест». Адпаведны загад выдаў 9 студзеня міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, піша БАЖ.
Інфармацыйны сайт «Мой Брест» быў створаны больш за дзесяць гадоў таму і распавядаў галоўным чынам пра навіны, падзеі і людзей, якія маюць дачыненне да Брэста і яго наваколля.
У Беларусі
прызналі «экстрэмісцкім» сайт і сацсеткі медыя «Настоящее время». Адпаведнае
рашэнне прынята судом Чыгуначнага раёна Віцебска 5 студзеня.
Поўны пералік «экстрэмісцкіх» старонак «Настоящего времени» займае 5 старонак — сярод іх «Настоящее Время. Беларусь», «Настоящее Время. Азия» і нават dzen-старонка медыя.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі тэлеграм-каналы і чаты «МЗКТ для жизни», «Навіны Вiлейка», «Сiтуацыйна-аналiтычны цэнтр», «Честные учителя Беларуси», «МЫ НЕ ХОЛОПЫ».
Глядзіце таксама
![Як эмігранты вызначаюць супрацоўнікаў спэцслужбаў Беларусі «О, кадэбісты!». Як эмігранты вызначаюць супрацоўнікаў спэцслужбаў Беларусі](/img/v1/images/tvar.__minsk__style__girlswithfreckles__hot__pretty__girl__blonde__streetfashion__lookoftheday__beautiful__model__selfie__fuckthepolice__belarusiangirl__mask__vogue__sensual__inspiration__fashion__insta_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фарміраванне» — тэлеграм-канал «Андрей Суздальцев». Адпаведнае рашэнне прынята МУС 11 студзеня.
Суздальцаў — расійскі палітолаг, палітычны каментатар па беларускай тэматыцы. Ён нарадзіўся ва Уладзівастоку, у пачатку 1990-х гадоў пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасійскую дзейнасць у асяродку дэмакратычнай апазіцыі. У 2006 годзе быў пазбаўлены віда на жыхарства і высланы з краіны. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь».
Пасля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў
намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі.