Групавая галадоўка на Акрэсціна
Групавую галадоўку абвясціла жаночая камера, у якой сядзіць журналістка Ірына Слаўнікава, паведамляе «Еўрарадыё».
![photo_2021_11_04_13_22_52.jpg photo_2021_11_04_13_22_52.jpg](/img/v1/images/photo_2021_11_04_13_22_52.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прычынай галадоўкі сталі нечалавечыя ўмовы ўтрымання зняволеных. Людзі пазбаўленыя магчымасці атрымліваць перадачы. А днямі ў іх канфіскавалі зубныя шчоткі і лекі, якія перайшлі «ў спадчыну» ад тых, хто ўжо вызваліўся.
Чаму адміністрацыя ізалятара вырашыла пакараць арыштаваных? Кажуць, прычынай стала нібыта тое, што «яны не тым тонам папрасілі ў адміністрацыі туалетную паперу». Пра гэта распавяла адна з былых сукамерніц Ірыны Слаўнікавай.
Мяркуючы па тым, колькі чалавек апошнім часам утрымліваецца ў адной камеры на Акрэсціна, у галадоўцы могуць удзельнічаць ад 10 да 20 чалавек.