Іна Соркіна: Пры звальненні ніхто не разглядаў маю навукова-педагагічную працу
Супрацоўніца Гродзенскага купалаўскага ўніверсітэту Іна Соркіна не дамаглася перагляду сваёй справы. Яна лічыць звальненне яе з гэтай установы адукацыі — незаконным, таксама як і пазбаўленне яе пасады дэкана ў выніку праведзенага конкурсу.

Іна Соркіна. Фота harodnia.com
Выкладчыца выказала сваё меркаванне аб прычынах звальнення:
— Відавочна, што чальцы савета факультэта, якія галасавалі супраць мяне, кіраваліся зусім іншымі крытэрыямі, а не якасцю маёй навукова-педагагічнай працай за апошнія пяць гадоў. Канешне, сапраўдныя прычыны мне не называюцца, я магу толькі выказваць пэўныя меркаванні, здагадкі. І вось калі сапраўды паспрабаваць сфармуляваць такую прычыну, то яна мне бачыцца ў маёй прынцыповай пазіцыі, якую мне не раз прыходзілася і праяўляць, і адстойваць у шэрагу выпадкаў.
Апошні дзень працы на факультэце гісторыі і турызму Іна Соркіна пачала з працы ў дзяржаўным гістарычным архіве. 67 навуковых публікацыяў за пяць гадоў — яскравы паказнік плённасці навукоўца.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя