Апазіцыйны пікет у цэнтры Гродна (фота)
У Гродна праходзіць пікет у падтрымку кандыдата ад Партыі БНФ па вылучэнні ў гарадскі савет. У час пікету арганізаваны збор подпісаў за кандыдата, што дазволена заканадаўствам. Гучаць таксама і іншыя пытанні.

З месца перадае карэспандэнт "Радыё Рацыя" Якуб Сушчынскі:
— Раздаюць інфармацыйныя матэрыялы, вядзецца тлумачальная работа супраць вайсковых расійскіх базаў у Беларусі. Пікет толькі пачаўся, будзе праходзіць цягам 2 гадзін. Гарадзенцы актыўна ўдзельнічаюць у абмеркаванні. Бачу, як падыходзяць людзі з розных бакоў вуліцы Ажэшкі, дзе адбываецца мерапрыемства, і актыўна абмяркоўваюць. Бачу, як лунае бел-чырвона-белы сцяг на шыльдзе, дзе пазначала прычына правядзення пікету, а таксама ў знак салідарнасці — украінскі сцяжок.




