Інтэрпол выдаліў з базы беларуса, якога беларускія сілавікі абвясцілі ў міжнародны вышук
Інтэрпол выдаліў з сваёй базы даных беларуса Макарыя Малахоўскага, якога беларускія сілавікі абвясцілі ў міжнародны вышук, а польскія сілавікі затрымлівалі па гэтай прычыне, піша www.the-village.me.
![malachouski_1309_2_1.jpg malachouski_1309_2_1.jpg](/img/v1/images/malachouski_1309_2_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра тое, што Макарыя Малахоўскага выключылі з базы, паведаміў актывіст Алесь Міхалевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
"Мы атрымалі ліст ад Генеральнага сакратарыята Інтэрпола, які пацвярджае выдаленне звестак Макарыя з базы міжнароднага вышуку", — напісаў Алесь.
У Беларусі на Макарыя Малахоўскага была заведзеная крымінальная справа за "гвалт або пагрозу гвалту" ў дачыненні да сілавіка. Па версіі беларускага боку, 13 жніўня 2020 года ён нібыта наехаў на супрацоўніка ДПС. Супрацоўнікі польскай паліцыі затрымалі Малахоўскага ў верасні гэтага года па запыце пракуратуры Беларусі, але на наступны дзень адпусцілі — Макарый патлумачыў, што крымінальная справа, распачатая супраць яго ў Беларусі, палітычна матываваная.