Як і калі ў Беларусь даставяць расійскую ядзерную зброю — план
«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», абапіраючыся на свае крыніцы, расказала, як, калі і ў якім парадку будзе ўвозіцца расійская ядзерная зброя ў Беларусь. Па даных супольнасці, яна паступіць у Беларусь у некалькі этапаў. Першыя зарады прывязуць на станцыю Прудок (Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць).
Першы этап: чэрвень 2023 года
На першым этапе (чэрвень 2023 года) на станцыю Прудок запланаваны тры адпраўкі:
- са станцыі Патаніна (Паўднёва-Уральская чыгунка) — 4 крытых вагона спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.
- са станцыі Лажок (Заходне-Сібірская чыгунка) — 2 крытых вагона спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.
- са станцыі Чэбаксары (Горкаўская чыгунка) — 10 крытых вагонаў спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.
Ва ўсіх адпраўленняў паказаны груз «боепрыпасы іншыя для ваенных мэтаў».
Другі этап: лістапад 2023 года
На другім этапе (лістапад 2023 года) на станцыю Прудок запланаваны тры адпраўкі са станцый РЖД:
- са станцыі Патаніна (Паўднёва-Уральская чыгунка) — 4 крытых вагона спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.
- са станцыі Лажок (Заходне-Сібірская чыгунка) — 2 крытых вагона спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.
- са станцыі Чэбаксары (Горкаўская чыгунка) — 10 крытых вагонаў спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння.
Ва ўсіх адпраўленняў таксама паказаны груз «боепрыпасы іншыя для ваенных мэтаў».
Станцыю Прудок рыхтавалі для прыняцця ядзернай зброі
Станцыя Прудок і вайсковая частка 94017 выкарыстоўваліся ў якасці трэніровачнай базы па разгрузцы/пагрузцы, ахове і абслугоўванні «спецыялізаванага абсталявання» — гэта значыць, ядзернай зброі.
Трэніраваліся там як чыгуначнікі, так і вайскоўцы. Адначасова з трэніроўкамі ажыццяўлялася падрыхтоўка сакрэтных чыгуначных пунктаў сувязі (ЛАЗаў). Адзін з іх размешчаны пад будынкам корпуса дзіцячага аздараўленчага лагера ў Летцах.
Дастаўка дапаможнага абсталявання (кастрычнік-лістапад 2023)
У кастрычніку-лістападзе 2023 года запланаваны тры адпраўкі з Расіі. Гаворка ідзе пра дастаўку дапаможнага і ахоўнага абсталявання для ядзерных боепрыпасаў.
- са станцыі Праўдзінск (Горкаўская чыгунка) на станцыю Лунінец — 3 універсальныя платформы спецыяльнага рухомага саставу, 1 крыты вагон спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння. У якасці грузу пазначана «абсталяванне, тэхніка».
- са станцыі Важай (Горкаўская чыгунка) на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя — 9 універсальных платформаў спецыяльнага рухомага саставу, 1 крыты вагон спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння. У якасці грузу пазначана «абсталяванне, тэхніка».
- са станцыі Пенза (Куйбышаўская чыгунка) на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя — 1 універсальная платформа спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння. У якасці грузу пазначана «абсталяванне, тэхніка».
Пасля таго, як гэтыя вагоны даставяць на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя, іх перамесцяць на Баранавічы-Палескія і адтуль перадыслакуюць на тэрыторыю 61-й знішчальнай авіябазы ВПС Рэспублікі Беларусь, у вайсковую частку 54804.
Адпраўка ў РФ пустых вагонаў і дастаўка ў РБ комплексаў С-400
Таксама супольнасць чыгуначнікаў расказала пра адпраўку ў Расію на станцыю Капусцін Яр парожніх вагонаў і дастаўку зенітных ракетных комплексаў з-400 у Беларусь. У прыватнасці, з сярэдзіны траўня 2023 года са станцый БЧ на расійскую станцыю Капусцін Яр на адрас у адрас вайсковай часці 15644 (горад Знаменск-3, Астраханская вобласці) адпраўляліся як пустыя, так і гружаныя вагоны.
- 17 траўня са станцыі Орша-Усходняя ў Расію адправіліся 50 даўгамернымі платформаў, прызначаных пад пагрузку на станцыі прызначэння. Адпраўнікам пазначана Міністэрства абароны РБ.
- 15 чэрвеня са станцыі Стоўбцы ў Расію адправіліся 15 гружаных вагонаў (2 пасажырскіх для перавозкі 29-і чалавек асабовага складу, 10 даўгамерных платформаў з пагружанай інжынернай тэхнікай, 3 крытых вагона з іншымі грузамі). Адпраўнікам значыцца вайсковая часць 30151 (Фаніпаль), дзе размешчана 15-я зенітная ракетная брыгада аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.
- 15 чэрвеня са станцыі Орша-Усходняя ў Расію адправіліся 37 парожніх вагонаў (8 паўвагонаў, 1 крыты вагон, 28 даўгамерных платформаў прызначаных пад пагрузку на станцыі прызначэння). Адпраўнік — Міністэрства абароны РБ.
Назад у Беларусь вярнуліся 15 вагонаў на станцыю Коласава (Баранавіцкі раён), якія прывезлі зенітныя ракетныя комплексы супрацьракетнай абароны С-400. Іх месца далейшай дыслакацыі — 25-ты арсенал Раў, вайсковая частка 25819. Астатнія парожнія вагоны чакаюць далейшай пагрузкі і адпраўкі ў Беларусь.
Асабісты склад, абсталяванне і рухомы састаў адпраўляюць на станцыю Капусцін Яр для таго, каб падрыхтаваць персанал беларускіх вайсковых частак да працы з ядзернай зброяй.
Паводле Motolko Help