Як падрыхтавацца да праверкі тэлефона на мяжы?

Праверыць на мяжы могуць кожнага. Няма падстаў меркаваць, што асабіста з вамі гэтага не здарыцца. Пачытайце парады «Кіберпартызанаў» наконт таго, як падрыхтаваць смартфон да перасячэння мяжы.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Telegram: Часцей за ўсё у гэтым месенджэры правяраюць перапіскі, кантакты, падпіскі. 

Пры гэтым, калі месэнджэр не ўсталяваны, могуць прымусіць усталяваць і аўтарызавацца праз нумар сім-карты, якая стаіць у тэлефоне.

Таму: Завядзіце акаўнт без «кампрамату», які можна паказваць па запыце памежнікам (часова выйдзіце з акаўнта для палітычных чатаў/каналаў).

Або пастаўце на акаўнт «воблачны пароль» і выйдзіце з яго. На пытанні памежнікаў адказвайце, што не карыстаецеся Telegram і нехта, відаць, зарэгістраваўся на ваш нумар, але вы не ведаеце пароль.

Месенджары і сацсеткі: Instagram, Facebook, WhatsApp, Youtube, Viber, TikTok і да т.п.

Могуць праверыць: сторыз; лайкі; перапіскі, каментары; падпіскі; фота, відэа; гісторыі праглядаў і публікацый;

Воблачная сховішчы (напрыклад, Google дыск).

Галерэю фота і відэа, у тым ліку выдаленыя файлы ў кошыку.

Кантакты тэлефона (асабліва з замежнымі нумарамі). Прыгатуйцеся да пытанняў, хто гэтыя людзі, чым займаюцца і дзе жывуць. Усе замежныя нумары ў вас могуць перапісаць.

IMEI код нярэдка перапісваюць на ўездзе ў Беларусь, каб потым мець магчымасць адсачыць ваш тэлефон па вышкам сувязі.

Што з гэтым рабіць

«Кіберпартызаны» раяць ставіцца да магчымай праверкі телэфона максімальна сур'ёзна і пачынаць гатаваць тэхніку для надгляду загадзя.

Праверыць, наладзіць, пачысціць кожную аплікацыю, у якой вялі перапіску, глядзелі фота ці відэа, ставілі лайкі на палітычныя тэмы.

Лепш на час перасячэння мяжы зусім выдаліць сацсеткі з тэлефона.

Не панікаваць, калі супрацоўнік спецслужбаў уводзіць нейкія каманды ў тэлефоне. Хутчэй за ўсё, гэта перапісваюць IMEI.

Проста старайцеся не браць з сабой тэлефон на тэрыторыі Беларусі ў месцы, дзе вас не павінны адсачыць.

Глядзіце таксама

Чаго рабіць дакладна не варта

«Кіберпартызаны» нагадваюць: не варта спадзявацца, што памежнік не папросіць паказаць тэлефон.

Няма ніводнай прычыны меркаваць, што так будзе ў вашым выпадку. Праверыць могуць любога.

Таксама не варта перасякаць мяжу з «голым», новым і ненастроеным тэлефонам.

Абсалютна чыстая галерэя і поўная адсутнасць кантактаў або паўсядзённых перапісак выклікаюць падазрэнне. Пажадана хоць нешта паказаць.

Таксама спецыялісты не раяць востра рэагаваць на любыя маніпуляцыі з вашай тэхнікай. Старайцеся захоўваць спакой падчас надгляду.

«Памятайце: нельга выняць са смартфона тое, чаго на ім фізічна няма, а любы пароль ад вас можна атрымаць, было б жаданне», — пішуць «Кіберпартызаны».