Як трапіць у беларускамоўную групу ці клас?

Аб гэтым раскажуць на бацькоўскім сходзе ў Гомелі.

tbm_gomel.jpg


Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» працягвае шэраг бацькоўскiх сходаў i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу.
На сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы разам пашукаюць адказы на наступныя пытаннi:
- Цi зможа дзiцёнак трапiць ў беларускамоўны клас на пачатку навучальнага года 2019?
- Што трэба зрабiць, каб трапіць у беларускамоўную групу ў дзiцячым садку?
- Цi iснуе бiлiнгвізм у сучасных навучальных установах?
- Якiя крокi ўжо сёння можна зрабіць для папулярызацыі беларускай мовы?
На бацькоўскі сход запрашаюцца бацькі разам з дзецьмі, будзе працаваць гульнявая праграма з аніматарамі ў суседнім памяшканні.
Сустрэча адбудзецца 6 красавiка у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы па адрасе вул. Працоўная, 7а, 2 паверх, кабінет 14. Пачатак: 17:00
Тэлефон для даведак: +375 29 908 91 62 (Алеся Аўласевіч)
Гомельская філія ТБМ з 2015 актыўна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля і праводзіць ужо трэці сезон заняткаў «Мова дзяцей», на якіх дзеткі ад 3 да 12 гадоў знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй і культурай ды вывучаюць цэлы свет па-беларуску.
Паводле adukacyja.info