Калі Марадона будзе мерзнуць у Беларусі — ён разарве кантракт

Аргенцінец Дыега Марадона можа датэрмінова скасаваць кантракт з брэсцкім "Дынама" праз год, калі не адаптуецца да клімату. Пра гэта інфармуе ria.ru са спасылкай на La Nacion.

Фота: twitter.com/dynamobrest

Фота: twitter.com/dynamobrest


Кантракт Марадоны з брэсцкім футбольным клубам падпісаны на тры гады, але ў ім ёсць пункт пра датэрміновае скасаванне. Яно прадугледжанае, калі аргенцінец не падужа адаптавацца нізкіх тэмператураў пры жыцці ў Беларусі.
Перад гэтым Марадона трэніраваў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах клубы "Аль-Васл" і "Аль-Фуджайра". "Дыега трэба будзе пераключыцца з дубайскай 40-градуснай спёкі на 40-градусныя маразы ў Беларусі, гэта будзе не так лёгка", — заявіла журналістам крыніца, блізкая да Марадоны.
Паводле «Еўрарадыё»