Канферэнцыя пра будучыню ЕГУ

Студэнты і выпускнікі запрашаюць на канферэнцыю пра будучыню ЕГУ. Пасля таго, як у кастрычніку 2014 года рэктар ЕГУ прафесар Анатоль Міхайлаў заняў пасаду прэзідэнта ЕГУ, быў аб’яўлены конкурс на пасаду рэктара.



ehu.jpg

Кіруючая рада ўніверсітэта назначыла адмысловы камітэт па адборы кандыдатаў, і на дадзены момант шорт-ліст складаецца з 7 імёнаў.

прадстаўніцтва ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй выпускнікоў ЕГУ, арганізуе міжнародную канферэнцыю як пляцоўку дзеля адкрытага абмеркавання беларускае будучыні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Канферэнцыя «The Belarusian EHU: after 10 years in Lithuania» мае адбыцца 9-10 студзеня ў Вільні. На канферэнцыю запрошаныя кандыдаты на пасаду рэктара, а таксама прадстаўнікі беларускае грамадзянскае супольнасці пераважна з акадэмічнай і адукацыйнай сфераў.

Па выніках дыскусіяў плануецца стварыць дакумент, які будзе змяшчаць прапановы па магчымых кірунках далейшага развіцця ЕГУ і ягонай ролі ў жыцці беларускага грамадства.

Беларускае Радыё Рацыя