КДБ пракаментавала інфармацыю пра збеглага за мяжу спецназаўца з «Альфы»
КДБ заявіла, што інфармацыя, якая «распаўсюджваецца асобнымі інтэрнэт-рэсурсамі» пра ўцёкі вайскоўца КДБ за мяжу, «не адпавядае рэчаіснасці». Гаворка можа ісці пра былога вайскоўца, звольненага 9 жніўня 2022 года па дыскрэдытуючых абставінах.
![_kdb___khb___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg _kdb___khb___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_kdb___khb___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Андрэй Яраш паведаміў пра гэта БЕЛТА.
Андрэй Яраш кажа, што гэты, нібы, былы вайсковец у 2022 годзе “здзейсніў шэраг ашуканскіх дзеянняў у дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь, у выніку чаго завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму больш за 30 тысяч долараў у эквіваленце. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па арт. 209 (махлярства) КК Рэспублікі Беларусь”.
Паведамляецца таксама, нібы гэты вайсковец, “жадаючы ўхіліцца ад крымінальнага пераследу, незаконна з'ехаў за межы Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі ва ўстаноўленым парадку аб'яўлены ў вышук”.
![Афіцэр спецназа КДБ збег за мяжу Крыніцы: Афіцэр спецназа КДБ збег з Беларусі за мяжу. Лукашэнкаўцы турбуюцца, што ён загаворыць](/img/v1/images/1056817873_0_0_2972_2048_600x0_80_0_1_b4d4872aab768a3f9b0b0bb0cb1f90a4.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, сёння «Н*ша Ніва» паведаміла пра вайскоўца са спецназа КДБ «Альфа». Суразмоўцы журналістаў паведамілі, што «кіраўніцтва рэпрэсіўнага апарата застыла ў позе няёмкага чакання». А ўсю групу, дзе служыў гэты сілавік, паставілі «на каранцін» і адхілілі ад выканання заданняў. Кажуць таксама, нібы ў пераходзе мяжы спецназаўцу дапамагала антылукашысцкае падполле.