Кіраваградскія ветэраны адмовіліся ад георгіеўскіх стужак на 9 Мая (відэа)

Пад сіне-жоўтым сцягам і без георгіеўскіх стужак збіраюцца адсвяткаваць 9 Мая ў Кіраваградзе, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на ТСН. Ветэранскія арганізацыі вырашылі адмовіцца ад сімволікі, якую цяпер носяць сепаратысты.
 

Рашэнне забараніць георгіеўскія стужачкі прынялі, каб прадухіліць правакацыі паміж актывістамі розных рухаў і мірна правесці Дзень Перамогі.
 

На маршы і мітынгі жыхароў просяць узяць толькі ўкраінскі сцяг. Разам з міліцыяй парадак падчас святаў будуць забяспечваць прадстаўнікі самаабароны і народнага апалчэння.
 

"Асноўным мэсэджам моладзевых арганізацый быў той, каб не выкарыстоўвалі сімволіку, якую моладзь сёння ўспрымае, як сімволіку захопнікаў. Прыйшлі да такога сумеснага пагаднення не выкарыстоўваць сімволіку — георгіеўскія стужачкі. Павінна прысутнічаць толькі дзяржаўная сімволіка. І трэба агульнай дружнай калонай ушанаваць загінуўшых падчас Вялікай айчыннай вайны", — паведаміла в.а. губернатара Кіраваградчыны Віта Атаманчук.