Краінавы офіс СААЗ: меры Беларусі супраць каранавіруса адпавядаюць рэкамендацыям

Беларускі офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя падтрымаў меры, што прымаюцца ў нашай краіне для процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса. Яго заяву апублікавала прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

minzdarou.jpg

«На дадзеным этапе, пры адсутнасці ў краіне некантралюемай перадачы інфекцыі сярод насельніцтва, меры, што прымаюцца Беларуссю, заснаваныя на ацэнцы існых рызык і адпавядаюць рэкамендацыям СААЗ», — гаворыцца ў заяве.
Учора ў адказ на крытыку беларускага кіраўніка з нагоды закрыцця мяжы з нашай краінай з боку Расіі, урад РФ заявіў, што дзеянні Беларусі не адпавядаюць рэкамендацыям СААЗ.
Краінавы офіс ад імя СААЗ у заяве таксама выказвае падтрымку і салідарнасць у дачыненні да мер, якія прымаюцца ў нашай краіне. Адзначаецца своечасовы і абгрунтаваны падыход сістэмы аховы здароўя да надзвычайнай сітуацыі. Таксама падкрэсліваецца адкрытасць краіны ў абмене інфармацыяй па COVID-19, своечасовае прадастаўленне справаздачнасці ў СААЗ.
У заяве таксама адзначаецца, што эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце працягвае пагаршацца, таму СААЗ заклікае ўсе краіны падрыхтаваць службы аховы здароўя да далейшага росту і распаўсюджвання захворвання.
«СААЗ лічыць, што ўвядзенне абмежаванняў на перасоўванне людзей і тавараў у перыяды надзвычайных сітуацыі ў галіне аховы здароўя ў большасці выпадкаў не з’яўляецца эфектыўнай мерай і можа адцягваць рэсурсы ад іншых мерапрыемстваў», — сцвярджаецца ў заяве. У ім таксама ўтрымліваецца папярэджанне аб негатыўных сацыяльна-эканамічных наступствах. Пры гэтым увядзенне абмежаванняў на міжнародныя перавозкі можа быць апраўдана ў пачатку выбліску. Яно можа даць краінам час для падрыхтоўкі.
«Актыўнае тэставанне, выяўленне выпадкаў і адсочванне кантактаў у спалучэнні з мерамі сацыяльнага дыстанцыяваньня, мабілізацыі мясцовых супольнасцяў і ўмацавання сістэм аховы здароўя могуць прадухіліць перадачу інфекцыі і выратаваць чалавечыя жыцці», — гаворыцца ў заяве.
Паводле reform.by