Крым: расійскія тэлеканалы замест украінскіх

На частотах агульнаўкраінскага тэлеканала "Інтэр" у Крыме (у прыватнасці, у Севастопалі) ідзе агульнарасійскі НТВ.



Паводле украінскіх СМІ, гэта ўжо чацьвёрты тэлеканал (і трэці з агульнаўкраінскіх), чые частоты выкарыстовае расійскае тэлебачанне.

Раней паведамлялася пра тое, што на тэрыторыі Крыма замест тэлеканала "1+1" цяпер ідзе расійскі "Першы нацыянальны", замест "5-га" канала - "Расія 24", а канал "Расія РТР" замяніў "канал Чарнаморскай тэлерадыёкампаніі". 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: