Еўрасаюз увядзе бязвізавы рэжым з Украінай

Новы ўкраінскі прэм’ер-міністр Арсень Яцанюк заявіў пасля вяртання з Брусэлю пра дамоўленасць наконт увядзення бязвізавага рэжыму паміж Еўрасаюзам і Украінай.



281743f8_ce71_4831_8d3d_484b5c3d6a54_w640_r1_s_cx0_cy6_cw0.jpg

На прэсавай канферэнцыі ў Кіеве спадар Яцанюк сказаў, што ў Брусэлі падчас саміту кіраўнікі Еўрасаюза пацвердзілі сваю прапанову аб увядзенні бязвізавага рэжыму з Украінай і актывізацыі адпаведнага плану:

«Усё будзе залежаць ад таго, як хутка будзе гатовы ўрад Украіны выканаць гэты план дзеянняў», — зазначыў Яцанюк.

www.svaboda.org