У Крыме знаходзіцца каля 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў
У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны сцвярджаюць, што Крыме знаходзіцца каля 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

"Папярэдне ваеннаслужачых Расійскай Федэрацыі задзейнічана цяпер каля 30 тысяч", — паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента персаналу Дзяржаўнай памежнай службы Украіны генерал-палкоўнік Міхаіл Коваль.
Ён не ўдакладніў, колькі цяпер ўкраінскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Крыме, адзначыўшы, што гэта ўсё аб'яднання і часткі памежных войскаў, а таксама Узброеных сіл Украіны, якія дыслакуюцца ў Крыме.