Словы Чуркіна пра тое, Расія разрывае дыпламатычныя адносіны з Украінай, пераклалі няправільна
Дыпламатычныя адносіны Расіі з Украінай перапыненыя, паведаміла інфармацыйнае агенцтва УНІАН.
Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін, паведамляе Цэнтр навін ААН.
Паводле яго слоў, такое рашэнне прынята, паколькі Масква не прызнае легітымнасьці цяперашняй украінскай улады.
"Масква не прызнае легітымнасьці цяперашняй украінскай улады, таму перапыняе дыпламатычныя адносіны з Украінай", — сказаў ён.
Аднак пазней на сайце МЗС Расіі з'явіўся каментар Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі ў сувязі з кансультатыўным пасяджэннем Савета Бяспекі ААН па падзеях на Украіне, у якім
паведамляецца, што дыскусія ў Савеце Бяспекі, якая прайшла 6 сакавіка, насіла неафіцыйны характар, ніякага рашэння Савета па яе выніках прынята не было.
"Афіцыйны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН падкрэсліў, што пытанні прызнання легітымнасці рэферэндумаў належаць да кампетэнцыі дзяржаў-членаў ААН. Такім чынам сцвярджэнні аб тым, што СБ
ААН лічыць рэферэндум аб статусе Крыму нелегітымным, не адпавядаюць рэчаіснасці", — гаворыцца ў паведамленні.
Пазней абвяржэнне гэтай інфармацыі з'явіліся ва ўкраінскіх СМІ.
Так, намеснік дырэктара дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Васіль Зварыч адзначыў, што інтэрпрэтацыя слоў пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Віталя Чуркіна пра тое, што Расія
разрывае адносіны з Украінай, не адпавядае рэчаіснасці. Яго словы проста няправільна пераведзеныя з ангельскай мовы.
"Ён (Чуркін — Рэд.) казаў пра тое, што паколькі ў Масквы ёсць сумневы ў легітымнасці новай улады ў Украіне, то Расія ўстрымліваецца ад палітычных кантактаў з Кіевам. Аб разрыве
дыпламатычных адносін гаворка зусім не ідзе", — адзначыў дыпламат.
Пры гэтым ён дадаў, што разрыў дыпламатычных адносін паміж краінамі рэгулюецца Венскай канвенцыяй і прадугледжвае цэлы шэраг працэдур.
Таксама дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс заявіў, што "Расія прыпыніла палітычныя адносіны на высокім узроўні, гэта значыць не праводзяць афіцыйныя
сустрэчы з украінскімі палітыкамі, паколькі не прызнаюць легітымнасць новай украінскай улады. Але аб разрыве дыпламатычных адносін, як некаторыя пішуць, я нічога не ведаю", — сказаў
ён.
Яўген Перабійніс таксама падкрэсліў, што Расія адмовілася ад палітычных адносінаў з Украінай ўжо больш за тыдзень таму, і ніяк не рэагуе на просьбы ўкраінскага боку аб іх аднаўленні. "Мы
пастаянна заклікаем расійскі бок да прамых перамоваў", — дадаў ён.
Паводле www.unian.net; news.tut.by