Крымінальны пераслед з пачатку выбарчай кампаніі. 243 чалавекі ў спісе ад праваабаронцаў «Вясны»
З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года,
амаль за пяць месяцы ў краіне заведзена больш за 300 крымінальных спраў
супраць удзельніках прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў,
удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай
кампаніі.
Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы, гэта:
- 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) - “Вясне” вядомы прозвішчы мінімум 98 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле.
- 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) - справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені ("Справа Ціханоўскага", альбо "Гарадзенская справа", "справа 14 ліпеня").
- 363 КК РБ(Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).
- 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- 243 КК РБ (Ухіленне ад сплаты падаткаў) - па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманы актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.
Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра людзей, чый крымінальны пераслед звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе. Па стане на 30 верасня сабрана больш за 240 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 72 чалавекі з гэтага спісу ўжо прызнаны палітычнымі зняволенымі. Спіс будзе абнаўляцца і дапаўняцца.
1 |
№ |
Прозвішча і імя |
артыкул |
статус |
Где знаходзіцца |
Каментар |
|
2 |
|
Аксана Ч. |
188 КК РБ |
Заведзена справа за паклёп |
|||
3 |
|
Валюк Руслан |
188 КК РБ |
падазраваны |
Смаргоні. 24 верасня быў затрыманы ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі. |
||
4 |
|
Грынкевіч Дзмітрый |
188 КК РБ |
падазраваны |
Смаргоні. 24 верасня быў затрыманы ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі. |
||
5 |
|
Дыгун Алена |
188 КК РБ |
падазраваная |
на волі |
Назіральніца ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Заведзена крымінальная справа па скарзе старшыні выбарчай камісіі, дзе назірала Алена. Тая абвінавачвае Алену ў паклёпе. Ідзе праверка. |
|
6 |
|
Кашкель Васіль |
188 КК РБ |
падазраваны |
Смаргоні. 24 верасня быў затрыманы ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі. |
||
7 |
|
Маркава Інэса |
188 КК РБ |
падазраваная |
Смаргоні. 24 верасня быў затрыманы ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі. |
||
8 |
|
Марціновіч Ягор |
188 КК РБ |
падазраваны |
ІЧУ |
23 верасня ранкам да галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча прыйшлі з вобшукам. Затрымалі на 3 сутак па справе, звязанай з публікаціяй у НН сведчанняў затрыманага дыджэя Уладзіслава Сакалоўскага пра тое, што яго збіваў намеснік міністра МУС Барсукоў. Заведзена справа за "паклёп". |
|
9 |
|
Нагела Аляксандр |
188 КК РБ |
падазраваны |
Смаргонь. 24 верасня быў затрыманы ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі. |
||
10 |
|
Петунова Вольга |
188 КК РБ |
падазраваная |
У пятніцу 25-га верасня былі затрыманыя ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі Петунова Вольга і Петуноў Цімафей. |
||
11 |
|
Петуноў Цімафей |
188 КК РБ |
падазраваны |
У пятніцу 25-га верасня былі затрыманыя ў якасці падазраваных у рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі Петунова Вольга і Петуноў Цімафей. |
||
12 |
|
Трызна Алена |
188 КК РБ |
падазраваная |
на волі |
У Светлагорску ў ноч з 19 на 20 верасня была затрыманая пры выхадзе з дому мясцовая актывістка Алена Трызна - удзельніца маршаў. Яна блогер, вяла стрымы з маршаў. Пазней яе адпусцілі, супраць яе заведзена крымінальная справа. |
|
13 |
|
Улан Рамуалд |
188 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
26 верасня быў затрыманы Рамуальд Улан, былы ўладальнік і галоўны рэдактар «Новай газеты Смаргоні» (НГС). Зараз ён з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам — аказвае паслугі па друку.Дома і ў офісе Улана ў адзін час адбыліся ператрусы, была канфіскавана аргтэхніка —усяго 13 пазіцый. Гэтая тэхніка патрэбна была прадпрымальніку для працы, цяпер яго бізнэс паралізаваны. Прадпрымальнік распавёў, што супрацоўнікі міліцыі Смаргоні распачалі крымінальную справу па артыкуле 188 КК Рэспублікі Беларусь за распаўсюд заведама ілжывых, якія ганьбяць іншую асобу звестак (паклёп). Па горадзе былі расклееныя ўлёткі з данымі супрацоўнікаў міліцыі, якія, на думку мясцовых жыхароў, ілжэсведчылі ў судзе супраць удзельнікаў пратэстных акцый. Пад падпискай аб нявыездзе. |
|
14 |
|
Будай Аляксандр |
188 КК РБ (?) |
падазраваны |
на волі |
Затрыманы 24 верасня ў Смаргоні. Дома быў ператрус. Падставай для ператрусу зʼяўляецца нібыта друкаванне і распаўсюд заведама хлуслівых звестак пра кіраўніка аддзелу аховы правапарадку Руслана Ткачова, які аддаваў злачынныя загады аб ілжэсведчанні на судзе, дапамагаў пазбегнуць адказнасці сваёй сястры, а таксама аб завучы па выхаваўчай рабоце 5-й школы Аксане Шаўлюк, якая нібыта якая сказіла вынікі галасавання на 6-м участку падчас прэзідэнцкіх выбараў. |
|
15 |
|
Будай Вольга |
188 КК РБ (?) |
падазраваная |
на волі |
Дома ў Смаргоні быў ператрус. Падставай для ператрусу зʼяўляецца нібыта друкаванне і распаўсюд заведама хлуслівых звестак пра кіраўніка аддзелу аховы правапарадку Руслана Ткачова, які аддаваў злачынныя загады аб ілжэсведчанні на судзе, дапамагаў пазбегнуць адказнасці сваёй сястры, а таксама аб завучы па выхаваўчай рабоце 5-й школы Аксане Шаўлюк, якая нібыта якая сказіла вынікі галасавання на 6-м участку падчас прэзідэнцкіх выбараў. |
|
16 |
|
Карака Дзмітрый |
243 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА КДБ |
Адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы 18 чэрвеня разам з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты і яго сынам Эдуардам Бабарыка. Да затрымання дома ў Дзмітрыя Каракі прайшоў вобшук. Змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
17 |
|
Максім С. |
264 і 342 КК РБ |
на волі |
|||
18 |
|
Шышлоў Віталь |
293 і 364 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА-1, Мінск |
26 верасня на Акрэсціна прыехала маці Віталія Шышлава і сказала, што сын прапаў без вестак. Яна абзвоньвала ўсе ведамствы ў пошуках сына, але ёй казалі, што яго нідзе няма. Неўзабаве па дзяржаўных каналах паказалі відэа, дзе Віталь у лесе са звязанымі рукамі прызнаецца ў тым, што ён удзельнічаў у масавых беспарадках 23 верасня пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Заведзена справа па ч. 1 арт. 293 КК РБ і яшчэ і па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). |
|
19 |
|
Алег Ю. |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны па справе аб удзеле ў масавых беспарадках |
|
20 |
|
Аляксандр Б. |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. |
|
21 |
|
Аляксей А. |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. |
|
22 |
|
Антон |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках (адразу па трох частках арт. 293 КК РБ) |
|
23 |
|
Антон П. |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны па справе аб масавых беспарадках |
|
24 |
|
Арцём С. |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны па справе аб масавых беспарадках |
|
25 |
|
Афнагель Яўген |
293 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА-1, Мінск |
25 верасня ўвечары быў затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель. Сілавікі выламалі дзверы ў кватэры, дзе ён пражываў. Як паведамілі ягонай жонцы ў Следчым камітэце, ён пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна і таксама падазраваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках. |
|
26 |
|
Багнавец Раман |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Баранавічах |
Быў затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
27 |
|
Богнат Данііл |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Баранавічах |
Быў затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
28 |
|
Бойка Вячаслаў |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
31 жніўня ў Полацку быў затрыманы Вячаслаў Бойка па падазрэнні ў злачынстве па ч.2 арт.293 КК РБ. Справа датычная падзеяў 10 жніўня, калі адбылася бойка з міліцыянтамі. Мужчына быў распазнаваны на відэа, запісанае гарадскімі камерамі. У выніку Бойку вызвалілі, ён пад падпіскай аб нявыездзе. |
|
29 |
|
Бяленскі Антон |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК). Знаходзіцца ў СІЗА КДБ. 8 верасня пераведзены ў СІЗА-1. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
30 |
|
Бяленскі Ігар |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Затрыманы дома 11 жніўня 2020 года ў межах крымінальнай справы па арт. 293 КК РБ. Праз 10 дзён выйшаў на волю ў статусе падазраванага па гэтай справе, пад падпіскай аб нявыездзе. |
|
31 |
|
Васкрасенскі Юрый |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА КДБ |
Бізнэсовец і каардынатар штаба Віктара Бабарыкі, быў затрыманы 12 жніўня. На наступны дзень у сюжэце "Беларусь 1" яго назвалі арганізатарам пратэстаў у сталічным мікрараёне Уручча. Падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў па артыкулах 293 (Масавыя беспарадкі) і 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый) Крымінальнага кодэкса. Утрымліваецца ў СІЗА КДБ. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
32 |
|
Войніч Андрэй |
293 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА-1, Мінск |
Днём 25 верасня ў Мінску былі брутальна затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч. Супраць Войніча і Юхневіча распачатая крымінальная справа па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Літвінку і Кірык выпусцілі ў статусе сведак. |
|
33 |
|
Вячаслаў Б. |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. |
|
34 |
|
Гаеўскі-Ханада Акіхіра |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы 12 жніўня каля 13 гадзін на аўтамабільнай паркоўцы. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Удзел у масавых беспарадкаў». Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
35 |
|
Гантавы Ігар |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Быў затрыманы 13 жніўня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). 22 жніўня адпусцілі ў статусе падазраванага. |
|
36 |
|
Ганчароў Мікіта |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА ў Брэсце |
18 гадоў. 11 жніўня быў затрыманы на працоўным месцы АМАПам. Дастаўлены ў гараж на тэрыторыі Ленінскага РАУС Брэста, дзе яго збівалі. 14 жніўня выпусцілі. 22 жніўня затрымалі ізноў, паказалі відэа, дзе ён кідае камяні. Абвінавачваецца паводле ч. 2 Арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Затрыманы на 2 месяца. |
|
37 |
|
Гапонік Марыя |
293 КК РБ |
падазраваная |
з'ехала за мяжу |
Падазраваная па справе аб удзеле ў масавых беспарадках |
|
38 |
|
Гарбуз Павел |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
31 жніўня ў Мінску быў затрыманы валанцёр "Вясны" Павел Гарбуз. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Праз 10 дзён ўнаходжання ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага яго адпусцілі ў статусе падазраванага па ч.2 арт. 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках). |
|
39 |
|
Гарох Уладзімір |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
турма ў Гродна |
Затрыманы па арт. 293 КК РБ ("Карэліцкая справа"), па якой таксама праходзіць Кірэшчанка. |
|
40 |
|
Гарэлік Станіслаў |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Даследчык пратэстаў, затрыманы ў ноч на 12 жніўня па падазрэнні па арт. 293 КК РБ. Адпусцілі ў статусе падазраванага па справе. |
|
41 |
|
Гунько Грыгорый |
293 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА ў Баранавічах |
||
42 |
|
Гурнік Аляксандр |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Быў затрыманы 12 жніўня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). Адпусцілі ў статусе падазраванага. |
|
43 |
|
Дзяніс К. |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны па ч. 2 аррт. 293 КК - удзел у масавых беспарадках |
|
44 |
|
Дубойскі Вадзім |
293 КК РБ |
падазраваны |
ІЧУ Ленінскага раёна Брэста |
Першы раз затрымалі1 жніўня, быў збіты. 4 верасня затрыманы пры выхадзе з пад'езду дома, у якім пражывае. Пасля допыту ў СК перавялі ў ІЧУ Ленінскага РАУС г Брэста. |
|
45 |
|
Дудзіна Анастасія |
293 КК РБ |
падазраваная |
на волі |
Ноччу 9 жніўня навучэнка 4 курса БДЭУ Анастасія Дудзіна разам з сябрамі апынулася побач з сілавікамі, якія жорстка разганялі мітынг. У самой акцыі дзяўчына і яе прыяцелі ўдзелу не прымалі - проста, рухаючыся ў бок дома з цэнтра, праходзілі міма пратэстоўцаў. Калі Дудзіна трапіла ў натоўп дэманстрантаў, у яе пад нагамі выбухнула светлашумавая граната. Мінчанку на хуткай павезлі ў ваенны шпіталь. Там ёй паставілі дыягназ «камбінаваная траўма. Множны аскольчатае сляпое раненне правай галёнкі. Акубаратраўма. Вострая нейросенсорной глухаватасць». Раніцай 7 верасня Дудзіну павезлі на допыт. Праз пару гадзін у яе доме зладзілі ператрус: сілавікі забралі вопратку, у якой Анастасія пакінула дом 9 жніўня. Наста правяла ў ізалятары 72 гадзіны.Выйшла на свабоду 10 верасня. Зараз Анастасія ў статусе падазраванай па ч. 2 арт. 293 КК - удзел у масавых беспарадках. |
|
46 |
|
Жылінскі Вадзім |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Затрыманы ў Брэсце ў межах справы аб ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ) |
|
47 |
|
Зіневіч Максім |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА ў Брэсце |
10 жніўня падчас акцыі пратэсту быў паранены гумовай куляй у нагу. Затрыманы 25 жніўня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. |
|
48 |
|
Ілля Б. |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. |
|
49 |
|
Калішук Міхаіл |
293 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА ў Брэсце |
Першы раз затрымліваўся 10 жніўня ў Брэсце, быў збіты, на наступны дзень яго адпусцілі. Другі раз затрымалі 31 жніўня - па падазрэнні ва ўдзелу ў масавых беспарадках. Узяты пад варту. |
|
50 |
|
Канавалава Антаніна |
293 КК РБ |
падазраваная |
СІЗА-1, Мінск |
Давераная асоба Святланы Ціханоўскай. Падазраваная па справе аб удзеле ў масавых беспарадках |
|
51 |
|
Канеўская Таццяна |
293 КК РБ |
абвінавачаная |
СІЗА-1, Мінск |
Давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Вечарам 6 жніўня ў доме Таццяны Канеўскай правялі вобшук, а зранку сілавікі прыйшлі ў дом Канеўскай з паўторным вобшукам. Жанчыну затрымалі. Ёй прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках". Прызнаная палітычнай зняволенай. |
|
52 |
|
Капанец Сяргей |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК), узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня. Знаходзіцца ў СІЗА-1. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
53 |
|
Караткоў Аляксей |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
CEO стартапа MakeML. Быў затрыманы 27 жніўня на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёлу. Прысудзілі 8 сутак па артыкуле 23.34. 4 верасня пры вызваленні з Жодзіна адразу затрымалі як падазраванага па артыкуле 293 ч.3 КК РБ (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках).Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
54 |
|
Карэцкі Уладзіслаў |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК) пасля падзей 9-13 жніўня. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ у якасці падазраванага. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
55 |
|
Касакоўскі Іван |
293 КК РБ |
падазраваны |
Затрыманы 27 верасня ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ) |
||
56 |
|
Кірэшчанка Дзяніс |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
Турма ў Гродна |
Затрыманы 8 жніўня па арт. 293 КК РБ (масавя беспарадкі). Спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
57 |
|
Клікоцкі А. |
293 КК РБ |
||||
58 |
|
Клімчук Арцём |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
З Брэста. Затрымліваўся на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. |
|
59 |
|
Красоўскі Іван |
293 КК РБ |
падазраваны |
ІЧУ на Акрэсціна |
Днём 25 верасня стала вядома, што ў дачыненні да 18-гадовага актывіста Івана Красоўскага распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — удзел у масавых беспарадках. Іван перастаў выходзіць на сувязь увечары 24 верасня. Ён дамовіўся сустрэцца з сябрамі, але на сустрэчу так і не прыйшоў. Апошні раз напісаў сябрам каля 19 гадзін, што каля яго знаходзяцца невядомыя людзі, і калі ён не прыйдзе, то магчыма, яго затрымалі. Пазней стала вядома, што Івана Красоўскага змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. |
|
60 |
|
Кубараў Дзмітрый |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Пераведзены ў СІЗА г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
61 |
|
Кузьмянчук Андрэй |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны па артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках (Пінск) |
|
62 |
|
Кушнярук Раман |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
З Брэста, затрымліваўся ў межах крымінальнай справы. |
|
63 |
|
Латыпаў Сцяпан |
293 КК РБ |
падазраваны |
ІЧУ на вул. Акрэсціна |
Жыхар "дворыку перамен", затрыманы 15 верасня. У доме прайшоў вобшук. Зарыманы па справе аб масавых беспарадках. Па верси следства, Сцяпар хацещ атруциць супрацоўнікаў міліцыі. Дома ў яго было знойдзены атрутныя хімікаты (але справа ў тым, што праца Сцяпана звязана з выкарыстаннем такіх рэчываў). Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
64 |
|
Мазгоў Алег |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы па крымінальнай справе ад удзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293). Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
65 |
|
Малашэвіч Яўген |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Быў затрыманы ў ноч з 10 на 11 жніўня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). |
|
66 |
|
Мандрык Руслан |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Быў заттрыманы 12 жніўня, збіты, пасля чаго апынуўся ў больніцы. |
|
67 |
|
Маркін Сяргей |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Затрыманы ў ноч з 11 на 12 жніўня, пры затрыманні канфіскавалі машыну, тэлефон. Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. На волі |
|
68 |
|
Масціцкі Дэвід |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА ў Баранавічах |
Затрыманы 2 верасня па падазрэнні аб удзеле у масавых беспарадках. 5 верасня пераведзены ў СІЗА у Баранавічах. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
69 |
|
Маўшук Алена |
293 КК РБ |
абвінавачаная |
СІЗА ў Баранавічах |
Са слоў міліцыянтаў, жанчына нібыта з палкай замахваліся на супрацоўнікаў міліцыі (АМАП), яе затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 293 КК РБ. Прызнана палітычнай зняволенай. |
|
70 |
|
Мігно Ілля |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА ў Брэсце |
19 жніўня затрыманы па месцы жыхарства па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. |
|
71 |
|
Міхайлаў Станіслаў |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА ў Баранавічах |
Затрыманы ў Пінску па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
72 |
|
Міхяёнак Сяргей |
293 КК РБ |
на волі |
12 жніўня быў затрыманы дырэктар прыватнага прадпрыемства "Бондастыль" Сяргей Міхяёнак у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Сяргей быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка. У ягонай кватэры прайшоў ператрус: забралі ноўтбукі, кампутар, усе мабільныя тэлефоны, асабістыя грошы жонкі. Вядома, што спачатку Сяргей быў у СІЗА КДБ, затым яго перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага, праз 10 дзён вызвалілі. |
||
73 |
|
Моладава Аляксандра |
293 КК РБ |
на волі |
Сябраў ініцыятыўнай групы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыка Арцёма і Аляксандру Моладавых, затрыманых 12 жніўня дома ў Гомелі, перавезлі ў Мінск У ЦІП на Акрэсціна. Першапачаткова яны былі затрыманыя як падазраваныя паводле артыкула 342 КК ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). Аднак абвінавачванне па гэтым артыкуле ім не прад'явілі - справу перакваліфікавалі ў 293 КК РБ. Моладавых адпусцілі з пад варты. |
||
74 |
|
Моладаў Арцём |
293 КК РБ |
на волі |
Сябраў ініцыятыўнай групы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыка Арцёма і Аляксандру Моладавых, затрыманых 12 жніўня дома ў Гомелі, перавезлі ў Мінск У ЦІП на Акрэсціна. Першапачаткова яны былі затрыманыя як падазраваныя паводле артыкула 342 КК ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). Аднак абвінавачванне па гэтым артыкуле ім не прад'явілі - справу перакваліфікавалі ў 293 КК РБ. Моладавых адпусцілі з пад варты. |
||
75 |
|
Мурын Аляксандр |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
У Мар'інай горцы па артыкуле аб ўдзеле у масавых беспарадках праходзіць Аляксандр Мурын. Ён на волі. |
|
76 |
|
Пазняк Арцём |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК), узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня. Быў моцна збіты. Знаходзіцца ў СІЗА-1. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
77 |
|
Панцялееў Віктар |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Брэсце |
Быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
78 |
|
Пахомаў Аляксей |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
25 верасня ГУБАЗіК затрымаў у рамках крымінальнай справы паводле арт. 293 Крымінальнага кодэкса магілёўца Аляксея Пахомава. У чым канкрэтна падазраецца Аляксей — пакуль невядома. Каля 13 гадзін дня да Аляксея Пахомава ў кватэру ўвайшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК з пастановай на ператрус і арышт. Пасля ператрусу яго адвезлі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Адтуль, як паведамілі бацькам, яго павезлі ў Мінск. Неўзабаве адпусцілі. |
|
79 |
|
Піпія Тамаз |
293 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы 26 верасня па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. https://spring96.org/be/news/99736 |
|
80 |
|
Піпія Цімур |
293 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы 25 верасня па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. https://spring96.org/be/news/99736 |
|
81 |
|
Пракапчук Віталь |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Брэсце |
Быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з сынам Ягорам. Падазраваны ў межах справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
82 |
|
Пркапчук Ягор |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Брэсце |
Быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з бацькам Віталём. Падазраваны ў межах справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
83 |
|
Рабкова Марфа |
293 КК РБ |
падазраваная |
СІЗА-1, Мінск |
Затрымана
каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Прыкладна
каля 9 гадзін вечара Марфа і Вадзім вярталіся дамоў па вуліцы Ціміразева.
Пасярэдзіне вуліцы спыніліся некалькі бусаў, адтуль выбеглі людзі і паклалі
іх тварам у асфальт. Ім паведамілі, што затрымалі іх у межах крымінальнай
справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка
асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці).
Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з
арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК). https://spring96.org/be/news/99568 |
|
84 |
|
Рагашчук Вячаслаў |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Баранавічах |
Быў затрыманы ў Пінску, моцна збівалі на працягу трох дзён. Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
85 |
|
Рубец Алег |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Баранавічах |
Быў затрыманы ў Пінску 10 жніўня. Пры затрыманні быў моцна збіты. Падазраваны па справе аб масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
86 |
|
Савіцкі Юрый |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
87 |
|
Салавей Ігар |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА ў Баранавічах |
Затрыманы па справе аб масавых беспарадках у Пінску. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
88 |
|
Сасеў Мікалай |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы ў ноч з 12 на 13 жніўня разам у Уладзіславам Карэцкім. Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК). Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
89 |
|
Саўчук Арцём |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках". Прызнаны палитычным зняволеным. |
|
90 |
|
Севярынец Павел |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі БХД. Быў затрыманы 7 чэрвеня па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Акрамя таго, у яго заставаліся яшчэ 30 сутак, прысуджаных раней. Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА №1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
91 |
|
Сідорчык Ігнат |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Малады рэжысёр. Знаходзіўся ў ІЧУ г. Жодзіна, паздней быў пераведзены ў СІЗА-1. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў» пасля падзей 9-13 жніўня. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
92 |
|
Сірадзэ Марык |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Затрыманы 4 верасня, 7 адпусцілі ў статусе падазраванага па справе аб масавых беспарадках. |
|
93 |
|
Смірноў Арцём |
293 КК РБ |
||||
94 |
|
Стрыжак Юрый |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны па ч. 3 арт. 293 КК РБ (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). |
|
95 |
|
Сугойдзь Ягор |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы па справе аб масавых беспарадках. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
96 |
|
Сунгурава Ганна |
293 КК РБ |
падазраваная |
СІЗА-1, Мінск |
Затрымана 25 верасня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 КК), змешчана ў СІЗА-1 на Валадарскага. |
|
97 |
|
Уладзіслаў К. |
293 КК РБ |
падазраваны |
з'ехаў за мяжу |
Падазраваны па ч. 2 аррт. 293 КК - удзел у масавых беспарадках |
|
98 |
|
Уласаў Юрый |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па Гомельскай вобласці. Быў затрыманы 6 жніўня ў Гомелі. Да яго прыйшлі дадому з вобшукам у межах крымінальнай справы: нібыта Уласаў 15 лістапада 2019 года абражаў супрацоўнікаў міліцыі. Паздней Юрыю Уласаву было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
99 |
|
Уласевіч Сяргей |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
У Карэлічах у межах справы аб масавых беспарадках (ч.1 арт. 293 КК РБ) у статусе падазраванага праходзіць Сяргей Уласевіч. Цяпер ён на волі пад падпіскай аб нявыездзе. |
|
100 |
|
Францкевіч Аляксандр |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы 13 жніўня на мірнай акцыі пратэста. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску. Аляксандр Францкевіч заявіў аб катаваннях ў КДБ. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
101 |
|
Халатран Лявон |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК). Знаходзіцца ў СІЗА-1. Больш падрабязна пра Лявона: https://www.levon.info. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
102 |
|
Халімончык Артур |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Баранавічах |
Быў затрыманы ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня. Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
103 |
|
Хвашчэўскі Арцём |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках". Прызнаны палитычным зняволеным. |
|
104 |
|
Целешман Аляксандр |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Затрыманы па справе аб масавых беспарадках у Брэсце. Выйшаў на волю ў статусе падазраванага. |
|
105 |
|
Ціт Дзмітрый |
293 КК РБ |
падазраваны |
з'ехаў за мяжу |
У Гродне справа аб масавых беспарадках заведзеная на давераную асобу Святланы Ціханоўскай Дзмітрыя Ціта. Па апошніх звестках, Дзмітрый пакінуў краіну. |
|
106 |
|
Чыкалёў Дзяніс |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы 10 жніўня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Прад'яўлена абвінавачванне. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
107 |
|
Шабалін Аляксандр |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
108 |
|
Шаура Віктар |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА Віцебска |
Віктар Шаура быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. 13 жніўня яго маці патэлефанаваў следчы з Віцебска і паведаміў, што яе сыну выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ. Віктар Шаура пераведзены ў віцебскі следчы ізалятар. У кватэры Шауры прайшоў ператрус. |
|
109 |
|
Шкляр Віталь |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Быў затрыманы 12 жніўня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч. 3 арт. 293 КК РБ (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Адпусцілі ў статусе падазраванага. |
|
110 |
|
Шырокіх Канстанцін |
293 КК РБ |
Быў затрыманы 11.08 у Пінску ў межах крымінальнай справы за ўдзел у масавых беспарадках. |
|||
111 |
|
Шэлямет Вячаслаў |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА ў Баранавіча' |
Фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
112 |
|
Юхневіч Павел |
293 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА-1, Мінск |
Днём 25 верасня ў Мінску былі брутальна затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч. Супраць Войніча і Юхневіча распачатая крымінальная справа па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Літвінку і Кірык выпусцілі ў статусе сведак. |
|
113 |
|
Ярмолаў Ігар |
293 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА КДБ |
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Паводле інфармацыі ад бацькоў, ён быў збіты, да 18 жніўня знаходзіўся ў вайсковым шпіталі, яму была праведзеная аперацыя. 18 жніўня яго перавялі ў СІЗА КДБ. Ён затрыманы таксама па артыкуле 293 КК РБ. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
114 |
|
Яўген Б. |
293 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. |
|
115 |
|
Чэрвінскі Аляксей |
339 і 364 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА |
Затрыманы па крымінальнай справе ў сувязі з атакай на амапаўскі мікрааўтобус 30 жніўня на праспекце Незалежнасці. Справа ўзбуджана па арт. 339 КК (Хуліганства) і 364 КК (гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі) |
|
116 |
|
Малашэвіч Сафія |
339, 342 КК РБ |
падазраваная |
на волі |
Затрыманы за тое, што падчас акцыі 6 верасня размалявала шчыты, за якімі стаялі вайскоўцы нецэнзурнымі выразамі. Пазней вызвалілі ў статусе падазраванай https://nashaniva.by/?c=ar&i=259860 |
|
117 |
|
Ціханоўскі Сяргей |
342 і 191 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Жодзіна |
блогер, аўтар youtube-канала "Краіна для жыцця" быў затрыманы ў Гродне 29 траўня падчас пікету па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ягонай жонкі Святланы Ціханоўскай. Да гэтага на пікеце з'явіліся жанчыны, якія задавалі Сяргею Ціханоўскаму правакацыйныя пытанні і хапалі яго за аддзенне. Пасля падышлі міліцыянеры, але прысутныя не падпускалі іх да блогера. У нейкі момант адзін з міліцыянераў упаў на зямлю. Пасля чаго супрацоўнікі АМАП брутальна затрымалі Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго паплечнікаў. 8 чэрвеня Сяргею Ціханоўскаму, як і яшчэ шасці затрыманым, прад'яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пазней яму прад'явілі абвінавачванне яшчэ па артыкулу 191 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прызнаны паліітычным зняволеным. |
|
118 |
|
Валавік Антон |
342 і 364 КК РБ |
Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу. |
|||
119 |
|
Гатоўка Глеб |
342 і 364 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Пасля 12-сутачнага арышту з ЦІП не выйшаў на волю Глеб Гатоўка. 26 ліпеня, у нядзелю, у яго дома адбыўся ператрус.. Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу. |
|
120 |
|
Глеб В. |
342 і 364 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу. |
|
121 |
|
Кніга Уладзімір |
342 і 364 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Жодзіна |
Затрыманы 4 чэрвеня ў Гродне. Абвінавачаны ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ) падчас інцыдэнту на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Таксама з'яўляецца фігурантам справы аб гварлце ў адносінах да супрацоўніка міліцыі. |
|
122 |
|
Малочка Ігар |
342 і 364 КК РБ |
||||
123 |
|
Разнічэнка Яўген |
342 і 364 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы пасля выбарчага пікету ў Гродне 29 траўня па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Абвінавачаны не толькі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак, але і ў здзяйсненні гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі. |
|
124 |
|
Рындзін Юрый |
342 і 364 КК РБ |
||||
125 |
|
Туркоў Ілля |
342 і 364 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу. |
|
126 |
|
Шумаў Антон |
342 і 364 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу. |
|
127 |
|
Няронскі Уладзімір |
342 і 369 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Жодзіна |
Блогер, аўтар ютуб-канал "Слуцк для жыцця". З 8 мая 2020 года (суд па арт. 23. 34 КаАП) ён бесперапынку адбываў 40 сутак адміністрацыйнага арышту. Калі і дзе прасіходзілі суды над ім, у выніку якіх атрымліваў чарговыя "суткі", — невядома. 17 чэрвеня стала вядома, што Няронскага змясцілі ў следчы ізалятар № 1 у Мінску. На яго заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за выпадак на выбарчым пікеце 29 траўня ў Гродне, і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) — за абразу ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама. 18 жніўня стала вядома, што Уладзімір Няронскі быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
128 |
|
Арановіч Аляксандр |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Член каманды YouTube-канала "Краіна для жыцця", кіроўца аўтадома, 37 гадоў, жыў у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Прад'яўлены абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Прызнаны паліітычным зняволеным. |
|
129 |
|
Ашурак Вітольд |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
||
130 |
|
Баброўскі Васіль |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Фігурант "Гарадзенская справы". Затрыманы 29 траўня ў Гродна падчас пікету па зборы подпісаў за Ціханоўскую. 2 месяцы правёў у зняволенні з СІЗА-1 у Мінску, затым яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе з статусе падазраванага па крымінальнай справе за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. |
|
131 |
|
Глазава Марына |
342 КК РБ |
падазраваная |
СІЗА ў Брэсце |
Марына Глазава затрымана 25.09 за карагод паводле 342-1 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Зараз пад вартай у СІЗА-7 |
|
132 |
|
Жук Алег |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Алег Жук - жыхар Гародні. Падазраваны па справе аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.(арт. 342 КК РБ). Вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. |
|
133 |
|
Іваненка Аляксандр |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Жыхар Мазыра, быў затрыманы ў межах справы аб ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамаскі. парадак. Зараз на волі. |
|
134 |
|
Іваненка Ігар |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Жыхар Мазыра, быў затрыманы ў межах справы аб ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамаскі. парадак. Зараз на волі. |
|
135 |
|
Кабанаў Аляксандр |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Брэсцкі блогер, аўтар youtube-канала "Народны рэпарцёр", прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы 15 чэрвеня, калі пайшоў па выкліку ў паліклініку для кантроля па адбыцці каранціна, і дастаўлены ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста. Суд пакараў блогера арыштам у 15 сутак. Аднак 20 чэрвеня блогер знік з ІЧУ. Ягоны лёс стаў вядомы праваабаронцам толькі 25 чэрвеня, калі ў бацькоў Аляксандра Кабанава адбыўся ператрус, а сам блогер быў пераведзены ў Мінскае СІЗА-1. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 342 КК і звязанай з падзеямі ў Гродне 29 траўня. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
136 |
|
Казаноўскі Уладзімір |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
5 жніўня на волю выйшаў Уладзімір Казаноўскі, які праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 342 КК пасля падзеяў 14 ліпеня ў Мінску. Уладзімір Казаноўскі адсядзеў 20 сутак арышту, і быў вызвалены ў статусе падазраванага. |
|
137 |
|
Казлоў Зміцер |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Блогер ютуб-канала "Шэры кот", быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі". На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён застаўся за кратамі. У гэты ж дзень стала вядома, што ён стаў новым фігурантам справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Блогера перавялі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
138 |
|
Каханоўскі Яўген |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Гомелі |
Са Жлобіна, быў затрыманы 27 жніўня. Перавялі ў СІЗА Гомеля, абвінавачваецца ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (падзеі 9-13 жніўня). |
|
139 |
|
Кісялёў Аляксандр |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Гомелі |
Са Жлобіна, Кісялёў не выйшаў на волю пасля арышту, прысуджанага за ўдзел у акцыі ў ноч з 11 на 12 жніўня. Перавялі ў СІЗА Гомеля, абвінавачваецца ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. |
|
140 |
|
Клімаў Леанід |
342 КК РБ |
падазраваны |
пад вартай |
Затрыманы ў Гродне па справе па арт. 342 КК РБ (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) |
|
141 |
|
Колікава Алена |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Затрымлівалась у межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ. Адпусцілі з абавязацельствам аб яўцы па выкліку. |
|
142 |
|
Коршун Сяргей |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Блогер тэлеграм-канала “Армія з народом”, быў затрыманы 21 ліпеня і змешчаны пад варту з межах справы па арт. 342 КК РБ па падзеях 29 траўня ў Гродне. 5 жніўня яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
143 |
|
Кунцэвич Сяргей |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Былы фігурант "справы Белага легіёна", затрыманы 6 верасня за тое, што ішоў па праезнай частцы падчас акцыі пратэсту (прычым са словаў сведак, у той ммоант праспект ужо быў перакрыты). Ставяць у віну ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. |
|
144 |
|
Лакішык Антон |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
3 ліпеня быў затрыманы Антон Лакішык у межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). |
|
145 |
|
Лосік Ігар |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Жодзіна |
Адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга", на які на момант яго затрымання было падпісана больш за 172 тысячы карыстальнікаў. 25 чэрвеня ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік з сям'ёй, прайшоў вобшук, пасля якога яго затрымалі. Увечары таго ж дня стала вядома, што ў дачыненні да Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Пасля ўтрымання ў ІЧУ ў Мінску Ігар Лосік быў пераведзены ў СІЗА №1. 18 жніўня стала вядома, што Ігар Лосік быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
146 |
|
Лук'янаў Сяргей |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Затрымлівалась у межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ. Адпусцілі ў статусе падазраванага пад падпіску аб нявыездзе. |
|
147 |
|
Навумік Уладзімір |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Фігурант "Гарадзенская справы". Затрыманы 29 траўня ў Гродна падчас пікету па зборы подпісаў за Ціханоўскую. 2 месяцы правёў у зняволенні з СІЗА-1 у Мінску, затым яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе з статусе падазраванага па крымінальнай справе за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. |
|
148 |
|
Новікаў Андрэй |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Грамадзянін РФ, валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Паўстаўскага раёна Віцебскай вобласці за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Спачатку яго адвезлі ў Паставы, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП, а затым стала вядома, што яго перавезлі ў Мінск у ІЧУ на вул. Акрэсціна, а пасля ў СІЗА-1. 12 чэрвеня яму прад'явілі абвінавачванне па ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Прызнаны паліітычным зняволеным. |
|
149 |
|
Нямера Юзэф |
342 КК РБ |
падазраваны |
ІЧУ ў Гродна |
Яго падазраюць па 342 крымінальным артыкуле – «арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Вядома, што ён удзельнічаў у маршы пратэсту 6 верасьня. . Дома адбыўся ператрус. Гародня. |
|
150 |
|
Паланянкін Ілля |
342 КК РБ |
падазраваны |
пад вартай |
Затрыманы ў Гродна за ўдзел у акцыі 6 верасня. Падазраецца ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак |
|
151 |
|
Папоў Дзмітрый |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Мадэратар сацыяльных сетак "Краіны для жыцця", знік увечары 4 чэрвеня. Да гэтага ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і перавезлі ў Мінскі ізалятар часовага ўтрымання.Адтуль яго перавялі ў СІЗА-1, дзе ён знаходзіцца дагэтуль. 10 ліпеня Дзмітрыю Папову было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
152 |
|
Прохараў Віталь |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
Жыхар Жлобіна, 17 гадоў, быў збіты пры затрыманні, калі ішоў са спартовай пляцоўкі. Пазней затрыманы зноў 28 жніўня - абвінавачваюць у тым, што кідаў камяні ў машыну міліцыі. |
||
153 |
|
Пятрухін Сяргей |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў "Народны рэпарцёр" і " Youtube-дэпутаты". 16 чэрвеня ён быў затрыманы ў вёсцы пад Пухавічамі, пасля чаго дастаўлены ў Кобрынскі ІЧУ. 25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Стала вядома, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), звязанай з падзеямі ў Гродне 29 траўня. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
154 |
|
Расулаў Андрэй |
342 КК РБ |
падазраваны |
ІЧУ Жлобіна |
22 верасня ў кватэру ў Гомелі, дзе Андрэй жыве з дзяўчынай, прыйшлі сілавікі. Паклалі хлопца на падлогу, скруцілі рукі жгутом і запытвалі ў яго, ці ведае ён Дзмітрыя Падлобнікава. Пасля гэтага, Андрэя затрымалі. З Гомеля яго перавезлі ў Жлобін, ён у статусе падазраванага па арт. 342 КК РБ за падзеі ў горадзе 9 жніўня. |
|
155 |
|
Сакаў Арцём |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Член ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Знаходзіўся на пікеце па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Затрыманы 31 траўня. Выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Прызнаны паліітычным зняволеным. |
|
156 |
|
Сірэнка Спартак |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту 14 ліпеня ў Мінску і асуджаны на 10 сутак арышту, не выйшаў на волю 24 ліпеня. Вядома, што пасля сутак ён быў пакінуты пад вартай у якасьці падазраванага па арт. 342 Крымінальнага кодэксу - "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". |
|
157 |
|
Скакавец Марыя |
342 КК РБ |
падазраваная |
Затрымана паводле 342-1 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. - за карагод у Брэсце 13.09 |
||
158 |
|
Спарыш Сяргей |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Актывіст партыі “Народная грамада”, быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізычнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках у Мінску 8 траўня гэтага году. 9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК па падзеях 29 траўня ў Гродне. На дадзены момант Сяргей Спарыш у статусе падазраванага знаходзіцца ў сталічным ІЧУ. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
159 |
|
Статкевіч Мікалай |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Жодзіна |
Апазіцыйны палітык, быў затрыманы 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней быў арыштаваны на 15 сутак. 15 чэрвеня прайшоў яшчэ адзін суд над палітыкам, які пакараў яго яшчэ 15 суткамі. 30 чэрвеня Мікалай Статкевіч павінен быў выйсці на волю, аднак напярэдадні жонцы яго патэлефанаваў следчы і паведаміў, што палітык падазраецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Быў пераведзены ў СІЗА-1 у Мінску. З 19 жніўня пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
160 |
|
Ушак Вяргілій |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
||
161 |
|
Фрэнь Ілля |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Раніцай 29 ліпеня за падзеі 14 ліпеня ў Мінску быў затрыманы Ілля Фрэнь. Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу. |
|
162 |
|
Фурманаў Зміцер |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Жодзіна |
Член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Затрыманы падчас выбарчага пікету ў Гродне 29 траўня пры зборы подпісаў. Прад'яўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Прызнаны паліітычным зняволеным. |
|
163 |
|
Хамічкоў Уладзімір |
342 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу. |
|
164 |
|
Цыгановіч Уладзімір |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Блогер, аўтар youtube-канала MozgON, быў затрыманы 9 чэрвеня для адбыцця 15-суткавага арышту, вынесенага яшчэ ў сакавіку 2020 года. 15 чэрвеня адбыўся чарговы суд над блогерам, які пакараў Уладзіміра Цыгановіча дадатковымі 15 суткамі. 26 чэрвеня стала вядома, што Цыгановіча перавялі ў СІЗА-1. Ён таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага па "справе Ціханоўскага". Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
165 |
|
Шкляраў Віталь |
342 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Палітычны
тэхнолаг, ураджэнцам Гомеля, жыве ў ЗША. Ён прыехаў у Гомель да бацькоў і быў
затрыманы 29 ліпеня, а пасля змешчаны ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў
Мінску. |
|
166 |
|
Яхін Раман |
342 КК РБ |
падазраваны |
ІЧУ ў Брэсце |
У пятніцу 25 верасня Яхін Раман пайшоў у суд абскардзіць прысуд і знік. 27 верасня бацька знайшоў сына ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста. Затрыманне звязана з карагодам 13 верасня ў Берасці паводле Арт. 342 КК. (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). |
|
167 |
|
Падалінскі Уладзіслаў |
342 КК РБ |
падазраваны |
з'ехаў з Беларусі |
З Мазыра. 17 жніўня яму паведамілі, што ў адносінах да яго распачатая справа за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. |
|
168 |
|
Жданко Эдуард |
363 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
У Баранавічах у статусе падазраванага па справе па арт. 363 КК РБ знаходзіца Эдуард Жданко. Зараз ён на волі пад падпіскай аб нявыездзе. |
|
169 |
|
Караневіч Раман |
363 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА ў Жодзіна |
Затрыманы ў Слуцку па справе па арт. 363 КК РБ - Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак. Быў вельмі моцна збіты пры затрыманні. Знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіна |
|
170 |
|
Кудзін Аляксей |
363 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Чэмпіён свету па ММА. Спачатку супраць яго ўзбудзілі справу па арт. 363 КК РБ(гвалт у адносінах да міліцыянта), затым перакваліфікавалі на 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак). |
|
171 |
|
Сімакоў Міхаіл |
363 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Міхаіл Сімакоў быў затрыманы 11 жніўня ў раёне ГЦ "Дана Мол" з 10 тысячамі долараў у заплечніку — нібыта ён плаціў удзельнікам беспарадкаў. Сам Міхаіл Сімакоў і яго жонка распавялі іншую версію падзей: мужчыну затрымалі каля пад'езда людзі ў цывільным, ён падумаў, што гэта рабаванне — з сабой у яго было каля 9 тысяч долараў, выручаных ад продажу машыны (ёсць адпаведны дагавор). З ізалятара мужчыну выпусцілі 14 жніўня пад падпіску аб нявыездзе, аб абвінавачваннях у арганізацыі беспарадкаў нічога не паведамілі. Пры вызваленні яму не вярнулі грошы, а цяпер прад'явілі абвінавачванні па артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку ўнутраных спраў). https://news.tut.by/economics/696318.html |
|
172 |
|
Сяргеенкаў Андрэй |
363 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА ў Віцебску |
Андрэй Сяргеенкаў з Полацка быў затрыманы 9 жніўня па ч.2 арт. 363 КК РБ. Пераведзены ў Віцебск. Андрэй з'яўляецца вайсковым юрыстам, жыве ў інтэрнаце пры вайсковай частцы, дзе прайшоў ператрус. |
|
173 |
|
Хершэ Наталля |
363 КК РБ |
падазраваная |
ІЧУ |
Беларуску Натальлю Хершэ са Швайцарыі арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у жаночым маршы ў Менску 19 верасьня. Цяпер яе падазраюць у супраціве супрацоўніку ўнутраных спраў з прымяненьнем гвалту (артыкул 363.2 КК). |
|
174 |
|
Шчурко Дзмітрый |
363 КК РБ |
падазраваны |
затрыманы |
Затрыманы ў Брэсце па адміністрацыйнай справе Дмітрый Шчурко. З-пад варты не выпусцілі 25.09, завялі крымінальную справу паводле 363КК "супраціў супрацоўніку міліцыі". |
|
175 |
|
Руднеў Валерый |
363 ці 364 |
падазраваны |
на волі |
72 гады |
|
176 |
|
Сімановіч Аляксандр |
364 і 342 КК РБ |
||||
177 |
|
Букас Алег |
364 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Бабруўску |
У СІЗА ў
Бабруйску знаходзяцца бацька і сын Ігар і Алег Букасы, затрыманыя ў межах
крымінальнай справы па арт. 364 КК РБ. Ігар Букас заступіўся за мужчыну,
якога спынілі супрацоўнікі ДАІ за "пратэстную" музыку, за што на
яго накінуліся амапаўцы і пачалі збіваць. Алег Букас кінўся на дапамогу
бацьку і таксама быў збіты. |
|
178 |
|
Букас Ігар |
364 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Бабруўску |
У СІЗА ў
Бабруйску знаходзяцца бацька і сын Ігар і Алег Букасы, затрыманыя ў межах
крымінальнай справы па арт. 364 КК РБ. Ігар Букас заступіўся за мужчыну,
якога спынілі супрацоўнікі ДАІ за "пратэстную" музыку, за што на
яго накінуліся амапаўцы і пачалі збіваць. Алег Букас кінўся на дапамогу
бацьку і таксама быў збіты. |
|
179 |
|
Гагалінскі Павел |
364 КК РБ |
падазраваны |
У Віцебску затрыманы Павел Гагалінскі па крымінальнай справе па арт. 364 КК РБ. |
||
180 |
|
Зімніцкі Дзмітрый |
364 КК РБ |
абвінавачаны |
Турма ў Гродне |
Затрыманы 9 верасня ў сувязі з інцыдэнтам з ДАІ на аўтавакзале 12 жніўня ў Гродне. |
|
181 |
|
Казімір Ш. |
364 КК РБ |
падазраваны |
з'ехаў за мяжу |
||
182 |
|
Купрык Віктар |
364 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА ў Баранавічах |
У Баранавіцкім СІЗА знаходзіцца Віктар Купрык, які, на думку следства, кідаў растваральнік у супрацоўнікаў міліцыі. Па расказах сваякоў, мужчына проста вёз растваральнік дадому жонцы. |
|
183 |
|
Кучынскі Максім |
364 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Максім Кучынскі затрыманы 9 жніўня ў Слоніме на мірнай акцыі, абараняў дзяўчыну, якую пачалі біць. На наступны дзень яму далі 7 сутак арышту і адначасова пачалі крымінальную справу за гвалт у адносінах да міліцыянта. Цяпер ён на волі пад падпіскай. |
|
184 |
|
Кядышка Сяргей |
364 КК РБ |
||||
185 |
|
Лапа Аляксей |
364 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
У шпіталі ў Гродна знаходзіцца збіты таксіст Аляксей Лапа. На яго завялі крымінальную справу паводле арт. 364 КК — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. https://spring96.org/be/news/99243 |
|
186 |
|
Лушчэўская Юлія |
364 КК РБ |
падазраваная |
на волі |
Затрымана за тое, што сарвала маску з міліцыянта ў цывільным каля будынку Мінаблсуда. |
|
187 |
|
Макавецкі Уладзіслаў |
364 КК РБ |
падазраваны |
ІЧУ ў Віцебску |
18 верасня пад варту быў узяты 27 гадовы жыхар Віцебску Уладзіслаў Макавецкі. Ён быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) да выстаўлення абвінавачання. Мужчыну падазраюць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 КК (ужыванне альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі). Уладзіславу прад’явілі фотаздымак, на якім ён замахваецца на міліцыянтаў гумовым дручком падчас сутычкі на вуліцы Праўды 6 верасня. |
|
188 |
|
Малахоўскі Уладзімір |
364 КК РБ |
падазраваны |
ІЧУ ў Віцебску |
Мы ўжо дакладна ведаем, што Уладзіміра Малахоўскага могуць абвінаваціць ва ўжыванні альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі – паводле арт. 364 КК. З мужчынай працуюць адвакаты”, – пведамілі віцебскія праваабаронцы. |
|
189 |
|
Міхаіл Т. |
364 КК РБ |
падазраваная |
|||
190 |
|
Палікарпава Марына |
364 КК РБ |
падазраваная |
на волі |
Жыхарка Грродна Марына Палікарпава 9 жніўня гуляла з братам у цэнтры горада, удзельнічаць у акцыі не збіралася. Аднак яе ўсё роўна затрымалі, пасадзілі ў бус, дзе яе пачалі абражаць і збіваць дзве жанчыны - прапаршчык міліцыі Дар’я Бандарчук і прапаршчык міліцыі Марыя Мазуркевіч. Адна з іх пачала душыць жанчыну, у адказ яна ўкусіла міліцыянтку за руку. Зараз на жанчыну завялі крымінальную справу па арт. 364 КК РБ. https://spring96.org/be/news/99368 |
|
191 |
|
Паўлечка Арцём |
364 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы пасля падзей 14 ліпеня па артыкуле "Гварт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі". |
|
192 |
|
Поляк Канстанцін |
364 КК РБ |
падазраваны |
пад вартай |
Затрыманы ў Гродна за бойку з ДАІ. Падазраваецца ў злачынсве па арт. 364 КК РБ (гвалт у дачыненні да міліцыянтаў) |
|
193 |
|
Усцін Уладзіслаў |
364 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу. |
|
194 |
|
Французаў Аляксандр |
364 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА Гомеля |
Са Жлобіна. Затрыманы па справе аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Пераведзена ў СІЗА№3 Гомеля |
|
195 |
|
Храменя Ягор |
364 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-5 у Бабруйску |
Затрыманы 10 жніўня ў Бабруйску за распыленне газавага балончыка ў супрацоўніка міліцыі. |
|
196 |
|
Юдзін Міхаіл |
364 КК РБ |
падазраваны |
пад вартай |
Затрыманы ў Гродна 27 верасня |
|
197 |
|
Яўген К. |
364 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Фігурант крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску, калі ўдзельнікі акцыі пратэсту далі адпор супрацоўнікам АМАПу. |
|
198 |
|
Кузняцоў Сяргей |
364,366,368 КК РБ |
абвінавачаны |
|||
199 |
|
Сянюгін Арцём |
370 КК РБ |
падазраваны |
ІЧУ Гомеля |
Затрыманы па крымінальнай справе аб Здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (замяніў сцяг на гомельскім флагштоку) |
|
200 |
|
Паўлінковіч Станіслаў |
391 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
27 ліпеня супраць актывіста з Магілёва Станіслава Паўлінковіча ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 391 Крымінальнага кодэкса за абразу суддзі. |
|
201 |
|
Спірын Павел |
ч. 1 арт. 130 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА ў Жодзіна |
4 верасня ў Мінску быў затрыманы блогер Павел Спірын. Затрыманне адбылося ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу - "Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці". Справа звязана з фільмам Спірына "Грань", які быў ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. |
|
202 |
|
Ярмоленка Яўген |
ч. 1 арт. 364 і 342 КК РБ |
||||
203 |
|
Анішчанка Дзмітрый |
ч. 2 арт. 243 КК РБ |
на волі |
ДФР Камітэта дзяржкантролю распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 КК. Некалькі чалавек падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Дзмітря Анішчанку выпусцілі пад падпіску: https://news.tut.by/economics/701954.html?tg |
||
204 |
|
Анішчанка Ігар |
ч. 2 арт. 243 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА |
ДФР Камітэта дзяржкантролю распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 КК. Анішчанка і яшчэ некалькі чалавек падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Ігар Анішчанка застаецца пад вартай: https://news.tut.by/economics/701954.html?tg |
|
205 |
|
Карагачава Алена |
ч. 2 арт. 243 КК РБ |
падазраваная |
на волі |
||
206 |
|
Уласава Лілія |
ч. 2 арт. 243 КК РБ |
абвінавачаня |
СІЗА-1, Мінск |
Сябра прэзідыўму Каардынацыйнай Рады, вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка, партнёрка і дырэктарка юрыдычнай кампаніі “Уласава, Міхэль і партнёры”. Была затрыманая 31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Супраць Ліліі Уласавай была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання). Лілія Уласава ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаная палітычнай зняволенай. |
|
207 |
|
Дзмітрый Д. |
ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 310 , ч. 3 арт. 214 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
28-гадовы дальнабойшчык Зміцер быў затрыманы дома 13 жніўня. Як распавяла TUT.BY яго мама, хлопец у ноч з 10 на 11 жніўня прысутнічаў на акцыі каля станцыі метро "Пушкінская". Яго папрасілі перагарадзіць дарогу машынай камунальнай службы. Ён гэта зрабіў, цяпер яму ставяць у віну тры артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (Масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый), ч. 3 арт. 214 (Крадзеж транспартнага сродку, учынены з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця або здароўя, альбо з пагрозай яго прымянення). |
|
208 |
|
Еўсцігнееў Уладзіслаў |
ч. 2 арт. 363 КК РБ |
абвінавачаны |
на волі |
Паўла Пяскова
і Уладзіслава Еўсцігнеева абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў
унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту. Удзельнікі акцыі салідарнасці
19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. |
|
209 |
|
Кардзюкоў Аляксандр |
ч. 2 арт. 363 КК РБ |
СІЗА |
Затрыманы па інцыдэнце ў Брэсце, калі памёр Генадзій Шутаў. (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення) |
||
210 |
|
Пяскоў Павел |
ч. 2 арт. 363 КК РБ |
абвінавачаны |
пад вартай |
Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту. Удзельнікі акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. Па выніках суда (https://spring96.org/be/news/99539), які праходзіў у верасні, абодвум прысудзілі рэальныя тэрміны пазбаўлення волі (Пяскову - 3 гады і 3 месяцы, Еўсцігнееву - 3 гады). Прызнаны палітычнымі зняволенымі. |
|
211 |
|
Арсеній Т. |
ч. 3 арт. 295 КК РБ |
падазраваны |
на волі |
Справа па арт. "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" |
|
212 |
|
Ганна Т. |
ч. 3 арт. 295 КК РБ |
падаўраваная |
на волі |
Справа па арт. "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" |
|
213 |
|
Залатароў Мікіта |
ч. 3 арт. 339 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА у Гомелі |
16 гадоў. Абвінавачваюць у тым, што ён кінуў у супрацоўніка міліцыі бутэльку з запальнай сумессю (ч.3 арт. 339 - хуліганства). Пры затрыманні быў збіты. |
|
214 |
|
Знак Максім |
ч. 3 арт. 361 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА-1, Мінск |
Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванню палітычнага крызісу, адвакат. Затрыманы 9 верасня 2020 г., у кватэры Максіма Знака адбыўся ператрус, а яго самаго даставілі на допыт у Следчы камітэт.бСледчы камітэт заявіў, што Максім Знак падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
215 |
|
Калеснікава Марыя |
ч. 3 арт. 361 КК РБ |
абвінавачаная |
СІЗА у Жодзіна |
Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі. Была выкрадзеная 7 верасня ў Мінску і разам з яшчэ дзвюма сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Радненковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-украінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава перашкодзіла рэалізаціі спецаперацыі сілавікоў. 9 верасня стала вядома, што жанчына затрыманая і падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 12 верасня стала вядома, што Марыю Калеснікаву перевялі ў СІЗА г. Жодзіна. Прызнаная палітычнай зняволенай. |
|
216 |
|
Салей Ілля |
ч. 3 арт. 361 КК РБ |
падазраваны |
СІЗА-1, Мінск |
Затрыманы 9 верасня 2020 г., у кватэры Іллі Салея адбыўся ператрус, а яго самаго даставілі на допыт у Следчы камітэт. Следчы камітэт заявіў, што Ілля Салей падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 11 верасня пераведзены ў СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
217 |
|
Бабарыка Віктар |
ч. 3 арт. 431, ч. 2 арт. 243, ч. 2 арт. 235 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА КДБ |
Прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта, быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ТВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР "праводзіліся вучэнні". У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ. 21 чэрвеня Віктару Бабарыку было прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 ("Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры"), ч. 2 арт. 235 ("Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, учыненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры"), а таксама па ч. 2 арт. 431 ("Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры"). Пазней ч.2 арт. 431 перакваліфікавалі на ч. 3 арт. 431 (Атрыманне хабару). Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
218 |
|
Куўшынаў Віктар |
ч. 4 арт. 209 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Дырэктар па прадукту IT-кампаніі PandaDoc.Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. 11 верасня Віктару Куўшынаву было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Ён утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
219 |
|
Міхалап Уладзіслаў |
ч. 4 арт. 209 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. 11 верасня Уладзіславу Міхалапу было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Ён утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
220 |
|
Рабцэвіч Дзмітрый |
ч. 4 арт. 209 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Дырэктар IT-кампаніі PandaDoc. Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. 11 верасня Дзмітрыю Рабцэвічу было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Ён утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным. |
|
221 |
|
Шардыка Юлія |
ч. 4 арт. 209 КК РБ |
абвінавачаная |
СІЗА-1, Мінск |
Галоўны бухгалтар IT-кампаніі PandaDoc. Была затрыманая 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся работы з-за адмовы выконваць злачынныя загады. 11 верасня Юліі Шардыка было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Прызнаная палітычнай зняволенай. |
|
222 |
|
Краўцоў Іван |
ч. 4 арт. 210 КК РБ |
падазраваны |
за мяжой |
З мэтай ціску на Каардынацыйны савет 7 верасня ДФР КДК была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да выканаўчага сакратара КС Івана Краўцова. Іван Краўцоў быў вывезены з Беларусі сумесна з прэс-сакратаром КС Антонам Раднянкоым ноччу 08.09.2020 у рамках аперацыі беларускіх спецслужбы па выдварэнні Марыі Калеснікавай за мяжу. Спецслужбы пагражалі Івану Краўцову і Антону Раднянкову гарантаваным абвінаваўчым прысудам тэрмінам ад 5 да 12 гадоў. Таксама ў пагрозах згадвалася партнёр Івана Краўцова Зелянкевіч Вольга, якая 08.09 таксама пакінула тэрыторыю Беларусі. У доме Зелянкевіч Вольгі, а таксама ў кватэры Івана Краўцова былі праведзеныя ператрусы, у сапраўдны момант справа перададзеная ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Па тэлеканалах ў перыяд 08.09 па 12.09 трансляваліся сюжэты з абвінаваўчым утрыманнем у тым ліку якія парушаюць таямніцу следства (відэа з допытаў). Справа па артыкуле 210 "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі", ч.4. - учынены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры. |
|
223 |
|
Бабарыка Эдуард |
ч.2 арт. 243 КК РБ |
абвінавачаны |
СІЗА КДБ |
Кіраўнік ініцыятыўнай
групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Быў
затрыманы 18 чэрвеня разам з бацькам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы
сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў
Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у
будынку ДФР "праводзіліся вучэнні". У гэты ж дзень Эдуард Бабарыка
быў змешчаны ў СІЗА КДБ. |
|
224 |
|
Купрэева Святлана |
ч.2 арт. 243 КК РБ |
абвінавачаная |
СІЗА КДБ |
Сяброўкі сям'і Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай группы па адным з раёнаў Мінска. 11 чэрвеня ў яе дома прайшоў вобшук, а саму жанчыну даставілі ў СІЗА КДБ на допыт, пасля чаго пакінулі пад вартай. 15 чэрвеня адбыўся вопіс і арышт маёмасці ў кватэры, дзе Святлана Купреева пражывае з 81-гадовай мамай Таццянай Гаўрыс. Перадаць Святлане ў СІЗА рэчы першай неабходнасці атрымалася толькі праз чатыры дні пасля затрымання. Падчас арышту супрацоўнікі ДФР пакінулі пастанову, у якой напісана, што арыштаваная Святлана Купрэева падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса - "Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры". Прызнаная палітычнай зняволенай. |
|
225 |
|
Андрэй Л. |
падазраваны |
ІЧУ Мінска (?) |
Затрыманы пасля допыту. Падазраецца ва ўдзеле ў бойцы ля мікрааўтобуса 30 жніўня |
||
226 |
|
Вараб'ёў Алесь |
падазраваны |
з'ехаў за мяжу |
Завялі крымінальную справу за сутыкненне з аўтазакам у Гродна |
||
227 |
|
Васілевіч Аляксандр |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Бізнэсмэн, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і TheVillage-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы Галерэя Ў. Быў затрыманы 28 жніўня прадстаўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. У ягонай кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, былі праведзеныя ператрусы. 4 верасня А. Васілевічу было прад’яўлена абвінававанне. З-за ўзятай у адваката падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства, на дадзены момант невядома па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса яно прад’яўлена. У якасці падазраванай па ўзбуджанай крымінальнай справе праходзіць і жонка А. Васілевіча - Надзея Зелянкова. Утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. Прызнаны палітычным зняволеным. |
||
228 |
|
Грынь Мікіта |
Фігурант крымінальнай справы пасля пратэстаў у Жлобіне |
||||
229 |
|
Дудараў Уладзімір |
абвінавачаны |
СІЗА у Магілёве |
Каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка па Магілёўскай вобласці. Затрыманы 11 чэрвеня. Уладзімір Дудараў раней працаваў у Магілёўскім гарвыканкаме. У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкаму, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У кастрычніку мінулага года пакінуў гэтую пасаду. Прызнаны палітычным зняволеным. |
||
230 |
|
Зелянкова Надзя |
падазраваная |
на волі |
Дырэктарка агенцтва Red graphic. Узбуджана крымінальная справа па тым жа артыкуле, што і на мужа Аляксандра Васілевіча. |
||
231 |
|
Івашкоў Дзмітрый |
падазраваны |
ІЧУ ў Мінску |
Затрымалі 27 верасня ў Гомелі на мітынгу, адтуль перавялі ў ІЧУ на Акрэсціна ў Мінск. Быў у ініцыятыўнай групе Ціханоўскай. |
||
232 |
|
Канеўскі Аляксандр |
падазраваны |
ІЧУ Гомеля |
Ранкам 22 верасня АМАП і невядомыя ў цывільным затрымалі сына палітзняволенай Тацяны Канеўскай Аляксандра. «Мы з сынам ехалі ўдваіх на працу. Каля прадпрыемства дарогу нам перагарадзіў чырвоны мікрааўтобус. Адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сашу. З імі быў супрацоўнік у цывільным. За што, не тлумачылі, толькі сказалі: «Падазраецца ў злачынстве», — расказаў Мікалай Канеўскі, бацька Аляксандра і муж Тацьцяны. Цяпер Аляксандар Канеўскі на ІЧУ. |
||
233 |
|
Крыўко Віталь |
абвінавачаны |
СІЗА |
Каардынатар штаба Бабарыка, сябра Каардынацыйнага савета. Быў затрыманы невядлмымі людзьмі 28 жніўня. |
||
234 |
|
Кудрыцкі Аляксандр |
падазраваны |
на волі |
З Гродна. Затрымліваўся па крымінальный справе (артыкул удакладняецца), возілі на допыт у Мінск, затым адпусцілі. На волі пад падпіскай. |
||
235 |
|
Міронаў Ілля |
Затрыманы ў Гомелі ў межах крымінальнай справы |
||||
236 |
|
Міхельсон Дзмітрый |
на волі |
Заведзена крымінальная справа за тое, што ён нібыта разбіў шкло ў міліцэйскай машыне |
|||
237 |
|
Парфёнаў Руслан |
абвінавачаны |
СІЗА-1, Мінск |
Член ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Мазыра. Пасля арышту і адбывання пакарання, праз суткі быў затрыманы зноў у межах крымінальнай справы. Пераведзены ў Мінску ў СІЗА-1. |
||
238 |
|
Пятроў Сяргей |
падазраваны |
на волі |
Жыхар барысава. 12 жніўня вяртаўся каля 22.00 з працы, у знак пратэсту кінуў камень у вакно Барысаўскага РУУС, разбіў шкло. Пры затрыманні быў збіты. Узбуджана крымінальная справа |
||
239 |
|
Троцкі Аляксандр |
абвінавачаны |
Падазраецца нібыта ў наўмысным наездзе на супрацоўніка ДАІ. Пры затрыманні вельмі моцна збіты, доўгі час знаходзіўся ў шпіталі. |
|||
240 |
|
Хрэнкоў Андрэй |
падазраваны |
СІЗА у Жодзіна |
Затрыманы па крымінальнай справе ў сувязі з атакай на амапаўскі мікрааўтобус 30 жніўня на праспекце Незалежнасці. |
||
241 |
|
Цішчанка Марыя |
падазраваная |
на волі |
Падазраваная па крымінальнай справе. узбуджанай пасля поствыбарчых акцый пратэсту |
||
242 |
|
Цішчанка Павел |
падазраваны |
на волі |
Падазраваны па крымінальнай справе. узбуджанай пасля поствыбарчых акцый пратэсту |
||
243 |
|
Шапаткоўскі Ілля |
абвінавачаны |
СІЗА КДБ |
4 жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі. Яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў у межах справы "Белгазпрамбанку". Іллю змясцілі ў СІЗА КДБ, тэрмін яго знаходжання пад вартай працягнулі да кастрычніка. |