Малітва за мір у Беларусі — падсудная справа

У Гродне судзяць вядомага ў горадзе судзінкавага хірурга. Аляксандр Цыліндзь выходзіў на вуліцу з абразом і крыжам і маліўся за мір у Беларусі, паведамляе TUT.BY.

protesty_akciya_grodno_20200906_tutby_gord_3486.jpg


На мужчыну склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Судовае паседжанне павінна было прайсці 30 верасня, аднак выявілася, што дакументы па адміністратыўнай справе ў суд Кастрычніцкага раёна яшчэ не паступалі. Тым не менш падтрымаць лекара прыйшлі каля 40 чалавек — у тым ліку каталіцкі і праваслаўны святары, а таксама пратэстанцкі пастар.
Аляксандр Цыліндзь-судзінкавы хірург. Ён працуе ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы. Стаж у медыцыне — больш за 30 гадоў.
Людзі кажуць, што Аляксандр "шчыры вернік ды проста вельмі добры і сумлены чалавек". Бачачы, што адбываецца ў Гродне і краіне, ён, маўляў, не змог застацца абыякавым, таму і стаў выходзіць на вуліцы горада з абразом і малітвай. Аляксандр у гэты час сціпла ўсміхаецца.
Пратакол на хірурга склалі за "ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".
— Але я не ўдзельнікаў. Я стаяў і маліўся. Буду гэта даказваць у судзё, — кажа лекар і распавядае, што яго не затрымлівалі ні на адной з акцый. Фота, дзе ён стаіць з крыжам і абразом, праваахоўнікі ўбачылі ў Інтэрнэце. — Вось і вызвалі. Саставілі пратакол.
Пакуль не вядома, калі будзе разгляд ягонай адміністрацыйнай справы. Пастаяўшы некаторы час каля суда, прысутныя разышліся.