Калі вы можаце засведчыць гвалт з боку сілавікоў — не маўчыце
Эксперты АБСЕ заклікаюць усіх, хто мае сведчанні гвалту над беларусамі,
адпраўляць іх на афіцыйны адрас moscowmechanism2020@odihr.pl
У Беларусі працуе Маскоўскі механізм АБСЕ. Гэта значыць, што міжнародныя
эксперты збіраюць інфармацыю аб усіх пагрозах жыцця і свабодзе
беларусаў. За правядзенне гэтай місіі прагаласавала 17 дэмакратычных
краін — гэта самая вялікая колькасць у гісторыі механізму. Два гады таму
нават за місію ў Чачню галасавала 16 дзяржаў.
Таму, калі вы ці вашы блізкія пацярпелі ад сілавых структур — не маўчыце пра гэта. Адпраўляйце сведчанні на афіцыйны адрас: moscowmechanism2020@odihr.pl Назавіце свае імя, прозвішча, узрост, дату і апісанне падзеі, якое хочаце зафіксаваць. Дадайце звесткі, ці знаходзіцеся вы ў небяспецы прама цяпер.
Вашы імёны не патрапяць у публічны доступ, але стануць адным з відавочных пацверджанняў хлусні рэжыму. Ня дайце ім хлусіць, што вас не існуе. Адпраўляйце на гэтую пошту ўсе вядомыя вам факты гвалту — збор заяў адкрыты да 5 кастрычніка.
АБСЕ зараз робіць усё, каб дапамагчы беларусам: ад збору гэтай інфармацыі да арганізацыі перамоў аб новых выбарах. І наша задача цяпер: паказаць усе злачынствы гэтага рэжыму, каб у новай Беларусі ім больш ніколі не было месца.