Ліда. Помнік Леніну аблілі чырвонай фарбай
Невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну на галоўнай плошчы Ліды.

Гэта выявілі сябры Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", якія 7 лістапада ў 11.30 прыйшлі да помніка з кветкамі.
Яны выклікалі міліцыю, якая, у сваю чаргу, выклікала работнікаў камунальных службаў. Тыя аператыўна перафарбавалі помнік, паведамілі БелаПАН у прэс-службе партыі. Ва ўскладанні кветак узялі ўдзел прыблізна 20 чалавек.
www.racyja.com