Ліст з азербайджанскай турмы: «Гэта наш 37-мы»

Азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус праз «Радыё Свабода» звярнулася з лістом да свайго мужа Арыфа. Яны сядзяць у адным следчым ізалятары, але ў розных камерах.



371.jpg

«Арыф, дарагі!


Ну вось, праз 36 гадоў нашага жыцця з табой мы апынуліся ў розных камерах ў розных зонах…


Мілы мой, ты хіба не ведаеш, я ўсё вытрымаю: і страшны фізічны боль (ад халоднай вады ў мяне пайшоў запаленчы працэс) і ціск крымінальніцы з вялікім стажам у камеры (дарэчы, яна родам з Гянджы, ізноў наша Гянджа нас падвяла) і нават візіты гэтых шакалаў з пракуратуры. Я вытрымліваю адсутнасць перадачаў (ведаю, і ты зусім без перадачаў, без змены бялізны, лекаў). Я таксама бяз ежы і без лекаў. Уяўляеш, якімі шакаламі з'яўляюцца гэтыя усубавы, лембэранскія, што ім мала, што мы ў душнай камеры, яны нас яшчэ і голадам мораць і без лекаў. (Усубаў і Лімбэранскі — міністар ўнутраных спраў і пракурор — рэд.).


Але самае цяжкае — гэта тое, што ты не побач. Мы ж амаль не расставаліся усе 36 гадоў!


Я не магу не мець магчымасці нават перагаварыць з табой у лістах, і я вырашыла пісаць табе гэтыя адкрытыя лісты. Як-небудзь яны дойдуць да цябе.


Ты ведаеш, мы прачыталі з табой усё — і Салжаніцына, і Варлама Шаламава, і Гросмана і Аксёнава. Мы з табой часта абмяркоўвалі, што адчуваюць муж і жонка, якіх ўзялі разам. А ў 1937 годзе іх было вялікае мноства.


Мы з табой проста не ўяўлялі, што ў XXI стагодзьдзі мы прыйдзем да рэпрэсій 30-х гадоў. Учора мне ўспомніліся словы Гросмана з яго «Жыцця і лёсу». Ён піша пра пачуцці вязняў: «жудасная туга змяняецца бессэнсоўным опіюмам — аптымізмам…».


Як дакладна сказана пра аптымізм ў турмах аўтарытарных структураў. І яшчэ там жа: габрэі ў 1942 годзе ў лагерах перадавалі адзін аднаму дакладную інфармацыю: «Гітлеру перадалі жорсткі ультыматум — тэрмінова вызваліць усіх габрэяў».


І людзі верылі … Верылі, таму, што чапляліся за бессэнсоўны опіюм — аптымізм.


Мы з табой — рэалісты. «Палітыка — брудная справа». Мы з табой усё разумеем. Як бы не склалася жыццё — самае жудаснае, што я не магу цябе бачыць. І гэта наш з табой 37-ы год.


Абдымаю,


Лэйла».
 

Лэйле і Арыфу Юнусам выстаўленыя абвінавачванні ў здрадзе радзіме, ухіленні ад сплаты падаткаў, махлярстве і вядзенні незаконнага бізнэсу.

svaboda.org