Лукашэнка адказаў на пытанне CNN, ці хоча ён выбачыцца перад беларускім народам
Сёння Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNN.
На пытанне журналіста Мэцью Чанса, ці не хоча ён выбачыцца перад беларускім народам, паводле «Нашай Нівы», Лукашэнка адказаў:
— Калі б я калісьці захацеў гэта зрабіць, то зрабіў бы праз беларускія СМІ. Яны тут досыць добрыя. Які сэнс рабіць гэта на CNN? Я не думаю, што гэта пытанне датычыцца справы. І ў прынцыпе, я не думаю, што мне ёсць за што прасіць прабачэння.