Лукашэнка падпісаў закон: Цяпер «палітычныя» суды могуць праходіць завочна
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паведамляе яго прэс-служба. Закон даць магчымасць праводзіць у Беларусі завочнае следства ў дачыненні да палітычных эмігрантаў, а ў далейшым перадаваць крымінальныя справы ў суды.

У дакуменце ёсць пералік злачынстваў, па якіх у дачыненні да абвінавачанага можа быць пачата спецыяльнае вытворчасць. Гэта «акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый».
Паведамляецца, што закон накіраваны на «забеспячэнне няўхільнасці крымінальнай адказнасці за ўчыненыя злачынныя дзеянні, умацаванне гарантый рэалізацыі канстытуцыйнага права на судовую абарону, забеспячэнне законнасці і стабільнасці судовых рашэнняў па крымінальных справах».
Тое, что падпісаны Лукашэнкам закон скіраваны на пераслед палітычных мігрантаў, сумневаў не выклікае. Пералік правапарушэнняў на гэта ўказвае наўпрост — менавіта «тэрарызм» з іншай «здрадай дзяржаве» часта інкрымінуюцца апанентам улады. Справы па такога кшталту артыкулах даўно заведзеныя на многіх палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, блогераў, якія з'ехалі з краіны і працягваюць сваю дзейнасць за мяжой.
Сыходзячы з логікі, неўзабаве можна чакаць завочных судой над Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Сцяпанам Пуцілам і іншымі вядомымі беларусамі, якія вымушана апынунуліся ў палітычнай эміграцыі.