«Рабяты з Іркуцка і Далёкага Усходу». Лукашэнка прызнаў увод з Беларусі ва Украіну 20-тысячнай групоўкі РФ
Ён сказаў гэта ў інтэрв'ю французскаму агенцтву France Ргеѕѕе.
«Расійцы наносілі ўдар сваімі ракетамі, па-мойму, «Іскандэрамі», я не памятаю, для таго, каб засцерагчы свае падраздзяленні. І тады яны ўвялі 20 тысяч сваіх рабят, войскаў, з тэрыторыі Беларусі, якія былі на вучэннях. Гэта Усходняя акруга. Нават не Заходняя. Гэта вунь з Іркуцка і Далёкага Усходу Узброеныя Сілы былі. І яны вымушаныя былі ўвесці іх туды. Вось чаму з нашай тэрыторыі», — сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён заявіў, што падтрымлівае Расію ў тым, што яна «апярэдзіла» NATO.
«Калі б ваенныя Расіі прагледзелі гэты момант, яны
вымушаныя былі б сустрэць масіраваны ўдар з боку войскаў НАТА — не
Украіны», — сказаў ён.
Расійская агрэсія супраць Украіны пачалася 24 лютага. Тэрыторыі, якія
мяжуюць з Беларуссю — Кіеўская і Чарнігаўская вобласці, — былі часткова акупаваныя.
У канцы сакавіка — пачатку красавіка Украіна аднавіла над імі кантроль.
Паводле «Позірку».