Магілёў застанецца без мастоў

Усе масты Магілёва — на вуліцах, дзе будзе перакрыты рух.

mogilev_putin_0210.jpg

Магілёўская ДАІ папярэдзіла кіроўцаў, што падчас Пятага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў горадзе будзе абмежаваны рух, інфармуе mogilevnews.by.
Так, з 10 па 12 кастрычніка будзе абмежаваны рух па вуліцах Першамайскай, Касманаўтаў, праспектах Міру, Пушкінскім і Шміта. ДАІ просіць кіроўцаў загадзя планаваць паездкі, выключыўшы гэтыя вуліцы са свайго маршруту.
Акрамя таго, у гэты час па Магілёве могуць ездзіць аўтакалоны ў суправаджэнні аўтамабіляў аператыўнага прызначэння.
Як вядома, на Форум рэгіёнаў у Магілёў плануюць прыехаць Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Менавіта дзеля высокіх гасцей і перакрываюць увесь цэнтр горада. Пуцін плануе свой прыезд на 12 кастрычніка.
Дарэчы, як выявіла Еўрарадыё, на час Форуму рэгіёнаў магілёўцаў пагражаюць пакінуць без мастоў: усе яны размяшчаюцца на вуліцах, дзе рух будзе перакрыты. 
Паводле euroradio.fm