Англія вяртаецца ў 1975-ы, ракетны комплекс нахаляву: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў
Брытанскія плебісцыты, барацьба за сусветнае лідарства паміж ЗША і Кітаем, падарунак ад Пуціна — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.
Расія адправіць у Сірыю ракетны комплекс С-300
У Маскве пайшлі на гэта пасля таго, як сірыйскія ракетчыкі памылкова збілі расійскі самалёт, спрабуючы адбіць атаку ізраільскай авіяцыі. Камічнасць гісторыі з падарункам ад Пуціна каментуе ізраільскае выданне Haaretz. На малюнку Асад кажа: «Вельмі хачу ўбачыць, што мы атрымаем, калі знішчым гэтай ракетай яшчэ адзін расійскі самалёт».
Адміністрацыя Дональда Трампа ўвяла супраць Кітая гандлёвыя санкцыі
Рашэнне ЗША закране імпарт кітайскіх тавараў на суму каля 200 млрд долараў. Меры Пекіна ў адказ не прымусілі сябе чакаць: кітайскі бок паабяцаў увесці тарыфы, якія закрануць амерыканскі імпарт у аб'ёме 60 млрд. На думку палітолагаў, мы назіраем першы акт сістэмнага канфлікту, стаўкай у якім будзе сусветнае лідарства. Часопісу Courrier Internacional (Францыя) амерыканска-кітайская спрэчка нагадала дуэль каўбояў у салуне.
Турма не для ўсіх
Знакамітага афра-амерыканскага коміка Біла Косбі прысудзілі да турмы за згвалтаванне, якое ён здзейсніў у 2004 годзе. Справа атрымала шырокую агалоску. Некаторыя нават лічаць, што за падобныя злачынствы да суда можа быць прыцягнуты і прэзідэнт Дональд Трамп.
На малюнку нямецкага выдання Spiegel журналіст пытае ў Трамп — ці не баіцца ён, што суд прыйдзе за ім як за Білам Косбі. Трамп, па яго словах, не верыць у такую перспектыву, паколькі ён… не чарнаскуры як Косбі.
Галасуй, не галасуй...
Вялікабрытаніі трэба правесці новы рэферэндум па выхадзе краіны з складу ЕС, паколькі брытанскія ўлады не змаглі заключыць дамову з Еўрасаюзам наконт умоў Brexit. З такой заявай выступіла брытанская апазіцыйная лейбарысцкая партыя.
Ідэя паўторна прагаласаваць за ўсе мінулыя рашэння вельмі павесяліла правую прэсу. Герой карыкатуры газеты Daily Telegraph прапануе паўтырыць плебісцыт 1975-га года. Па яго выніках Вялікабрытанія ўвайшла ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць — правобраз ЕС.
Без палітыкі
У заключэнне пра карыкатуры без палітычнага падтэксту. Працягвае радаваць карыкатурамі з серыі чорнага гумару амерыканскае выданне New Yorker. «Я прыняў рашэнне звольніць цябе», — кажа кароль на малюнку.
***
Паглядзіце папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!