Марку ліквідаванай «Аховы птушак Бацькаўшчыны», што перамагала ў конкурсе «Белпошты», выдалілі з галасавання

На сайце «Белпошты» праходзіць галасаванне за лепшую паштовую марку 2022 года. Сярод 27 прэтэндэнтаў была паштовая марка з выявай белай сініцы, падрыхтаваная ўжо ліквідаванай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Цяпер марку выдалілі.

Фота «Белпошты»

Фота «Белпошты»

Год таму белая сініца (рус. – белая лазоревка) была названа Птушкай года. Менавіта за яе кандыдатуру прагаласавалі сябры «АПБ».

Марка «Белая сініца» ўпэўнена перамагала ў галасаванні на старонцы «Белпошты» з адрывам больш за 1500 галасоў. А далей здарылася звычайная для нашай краіны рэч — марку-пераможцу наогул прыбралі са старонкі галасавання. У выніку старонка з маркаю недасяжная, а на старонцы конкурсу перамагае ўжо іншая выява.


Марка з белай сініцай знаходзіцца ў абарачэнні з 1 сакавіка 2022 года. Яна ўтрымлівае эмблему «АПБ», а таксама эмблему Сусветнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый па абароне птушак «BirdLife International».

18 сакавіка 2022 года Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Пазоў у Вярхоўны суд падало Міністэрства юстыцыі: на думку Мінюста, «пад выглядам валанцёрства па выратаванні птушак «АПБ» ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць». Экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук у траўні быў асуджаны на 2,5 года калоніі за ўдзел у пратэставых маршах 2020 года.
За марку з выявай белай сініцы ўжо прагаласавалі больш за 2000 чалавек, з вялікім адрывам яна выйшла на першае месца.

screenshot_from_2022_12_23_15_43_37.png



Прагаласаваць за яе можна тут.
Трыумф маркі ліквідаванай арганізацыі заўважылі і прапагандысты. І вельмі гэтым абурыліся.

screenshot_from_2022_12_23_15_28_30.png


Так што не выключана, што неўзабаве «Белпошта» стане перад выбарам: ці ўлічыць волевыяўленне большасці з тых, хто прагаласаваў, ці выключыць марку з галасавання.