Маршу можа і не будзе, але расейскія фанаты будуць прымаць удзел у святкаванні Дня Перамогі

Пасля ўчорашніх загалоўкаў пра Рускі марш у Мінску на 9 мая, сёння шматлікія беларускія СМІ змянілі загалоўкі — "Рускага маршу не будзе". Але, калі ўважліва прачытаць каментар прэзідэнта Russia Unites Эдуарда Латыпава, становіцца зразумелым, што расейскія сцягі на вуліцах Мінска, прычым у афіцыйных калонах мы можам пабачыць.



russian_fans_1.jpg

Фота olymps.ru

Прэзідэнт Russia Unites заявіў, што насамрэч ёсць дамоўленасць з мінскімі ўладамі, што расійскія заўзятары прымуць удзел у афіцыйных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі. Ён нагадаў, што і ў Беларусі, і ў Расіі — гэта дзяржаўнае свята. Таму няма нічога дзіўнага, што расіяне, якія прыехалі на сусветнае першынство ў Беларусь, паўдзельнічаюць у мерапрыемствах, запланаваных беларускімі ўладамі.

Марш гэта будзе ці не марш, не мае значаэння. Мае значэнне, што грамадзяне іншай краіны ў парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, па нейкай там "дамоўленасці з мінскімі ўладам"і, збіраюцца ўдзельнічаць у афіцыйных мерапрыемствах. А бадзёрыя загалоўкі беларускіх СМІ толькі пазваўляюць пільнасці грамадзян Беларусі.

Таму хацелася б запытацца ў мінскіх граданачальнікаў, ці падавалі прадстаўнікі клубу Russia Unites заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства (а калі будзе боль за два фаната, гэта, сыходзячы з нашай правапрымяняльнай практыкі, ужо масавае мерапрыемства)? ці будуць яны аплочваць паслугі міліцыі і хуткай дапамогі? ці маюць яны права на задзейнічанне сімволікі, якая афіцыйна ў Беларусі не зарэгістравана?