Мінскія іпэшнікі прынеслі да падатковай «вянок» з надпісам «Памятаем. Верым. Маўчым»
Такім перфомансам яны спрабавалі данесці другім індывідуальным прадпрымальнікам, у тым ліку з рэгіёнаў, што хопіць адседжвацца дома.
Як стала вядома «Салiдарнасці», такую покрышку —
«вянок» актывісты прынеслі да падатковай Партызанскага раёна Мінска.
Фотаздымкі актыўна абмяркоўваюцца ў Facebook у супольнасці «Партыя дармаедаў», слоганам якога з'яўляецца «Мы НЕ рабы!».

