Мінздароўя пачне ўносіць у прышчэпачныя сертыфікаты QR-код для прыкладання «Падарожнічаю без COVID»

Міністэрства аховы здароўя ўнесла змены ў сертыфікаты аб вакцынацыі, якія выдаюцца ў Беларусі. Змены замацаваныя загадам №155 ад 8 лютага.

abb7f6b1856e97acec4750db4e22bfb9.jpg


Новы фармат сертыфіката ўводзіцца з 15 лютага. Ён будзе ўтрымліваць QR-код для мабільнага прыкладання «Падарожнічаю без COVID-19». Акрамя таго, у краіне запрацуе адзіная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку асоб, вакцынаваных супраць COVID-19, піша REFORM.by.

Тэставы перыяд працы сістэмы будзе доўжыцца да 1 красавіка. На гэты час яе эксплуатацыя будзе абмежаваная пілотнай зонай.

«Інфармацыйная сістэма, якая ствараецца, дазволіць жыхарам Рэспублікі Беларусь здзяйсняць падарожжы і дзелавыя паездкі з унясеннем інфармацыі аб вакцынацыі ў мабільнае прыкладанне “Падарожнічаю без COVID-19”», — адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Сертыфікаты старога ўзору будуць сапраўдныя да паказанай на іх даты. Новыя сертыфікаты будуць фарміравацца па жаданні грамадзян, пры гэтым унясенне звестак аб прышчэпцы ў інфармацыйную сістэму стане абавязковым.

«Таксама па жаданні грамадзян магчыма будзе перааформіць сертыфікат старога ўзору на сертыфікат новага ўзору на бязвыплатнай аснове», — дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.