Мінздароўя: Успышка каронавіруса сярод мігрантаў у лагістычным цэнтры — фэйк
Успышка COVID-19 у транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы — фэйк, піша Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Агулам з пачатку восені па розных пытаннях здароўя каля ста мігрантаў звярнуліся па меддапамогу да дактароў Гродзенскай вобласці.
На сённяшні дзень у бальніцы Гродна знаходзіцца толькі адзін бежанец, у якога дыягнаставаны COVID-19. Усяго, з пачатку восені, па розных пытаннях здароўя, каля 100 мігрантаў звярнуліся па меддапамогу да ўрачоў Гродзенскай вобласці, паведамляе ведамства
Цяпер у цэнтры пастаянна дзяжураць дзве брыгады спецыялістаў хуткай меддапамогі.
Усяго ж у бальніцах Гродна знаходзяцца тры чалавекі, якія пражывалі ў цэнтры. У аднаго выстаўлены дыягназ пнеўманія з ковід-інфекцыяй, яшчэ двое знаходзяцца ў лякарнях з-за абвастрэння хранічных хвароб.
Нагадаем, учора з'явілася інфармацыя пра тое, што больш за сотню мігрантаў шпіталізавалі з лагістычнага цэнтра «Брузгі» з цяжкай формай каронавіруса.
Фота: тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя
Сёння дэлегацыя на чале з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Хансам Клюге і міністрам аховы здароўя Беларусі Дзмітрыем Піневічам наведала ГЛЦ на беларуска-польскай мяжы. Таксама яны наведваюць сёння ўстановы аховы здароўя Гродна. Місія знаёміцца з працай устаноў аховы здароўя падчас пандэміі, з тым, як падчас каронавіруса аказваецца планавая дапамога, а таксама як аказваецца меддапамога дзецям і цяжарным жанчынам. У бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама ў дзіцячай абласной бальніцы Гродна праходзяць лячэнне пацыенты з ліку бежанцаў, якія размешчаны зараз у гандлёва-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы.