Мітрапаліт Веніямін забараніў выконваць гімн «Магутны Божа»
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі сказаў гэта 14 кастрычніка на богаслужбе, прымеркаванай да царкоўнага свята Пакравы, у Свята-Пакроўскім саборы ў Горадні, піша Свабода.

«Не трэба выконваць спеў свецкага характару, якое падзяляе наша грамадства — „Магутны Божа“. Хаця ён мае духоўную афарбоўку, але тым не менш хтосьці радуецца выкананню гэтага спеву, а хтосьці журыцца. У нас дастаткова спеваў, якія не падзяляюць, а яднаюць наша грамадства, нашы прыходы. І клопат кожнага настаяцеля павінен быць пра гэта. І клопат кожнага хрысціяніна — каб мы былі адзіныя ў Хрысце».
Пра гімн – ад 10:30.
Мітрапаліт не збіраецца замацоўваць гэтае распараджэнне нейкімі ўказамі, бо «кожны павінен мець свой хрысціянскі, евангельскі погляд, які яму дапамогуць накіраваць у патрэбнае рэчышча».
«Гасподзь дапаможа, каб мы з'ядналіся, згуртаваліся і вярнуліся да ціхай, мірнай Беларусі, якая жыве пад евангельскім пачаткам» — завяршыў мітрапаліт Веніямін.
Раней мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, выступіў супраць збору подпісаў за адкліканне з япіскапскай катэдры архіяпіскапа Арцемія, які асудзіў гвалт сілавікоў,