Мітрапаліт Філарэт хварэе і не ўзяў удзелу ў першай літургіі мітрапаліта Паўла
Мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі не змог сёння прыняць удзел у літургіі ў Свята Духавым кафедральным саборы Мінска з-за хваробы.
Пра гэта паведаміў вернікам мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на службе ў кафедральным саборы сталіцы, перадае БелТА.
«Вы, напэўна, заўважылі, што з намі няма такога паважанага чалавека — мітрапаліта Філарэта. На жаль, ён хварэе. Давайце памолімся саборнай малітвай, каб Гасподзь дапамог яму
ачуняць», — сказаў мітрапаліт Павел.
Як паведамлялася, ганаровы Патрыяршы Экзарх павінен быў сёння служыць разам з пераемнікам і прадставіць яго вернікам.
Учора з'явілася інфармацыя, што ля будынка Экзархата стаяў аўтамабіль рэанімацыі.
У той жа час, па нашай інфармацыі, мітрапаліт Філарэт ляжыць у шпіталі. Магчыма, ён прыязджаў у Экзархат прывітаць свайго пераемніка.
nn.by