Мітрапаліт Павел назваў Беларусь часткай «святой Русі»

Пра гэта мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел заявіў у сваім сёлетнім калядным пасланні.



za_sviatuju_rus.jpg

«Усе мы — беларусы, расіяне і ўкраінцы — павінны ўсведамляць сваю адказнасць за захаванне ўнікальнай цывілізацыйнай прасторы, якая называецца — Святая Русь. І ў той жа час гэта зусім не азначае скасаванне ідэі дзяржаўнага суверэнітэту трох славянскіх краін», — сказаў кіраўнік БПЦ у калядным пасланні.
Патрыяршы Экзарх адзначыў, што імкненне да міру, згоды і адзінства — маральная патрэба чалавека ва ўсе часы. Ён таксама падкрэсліў, што праваслаўе і сёння «застаецца асновай нацыянальнага самавызначэння пераважнай большасці насельніцтва трох славянскіх краін — Беларусі, Расіі і Украіны, якая перажывае цяпер трагедыю грамадзянскай вайны».
«Ва ўмовах палітычнай дэзінтэграцыі Царква для яе народаў застаецца змацоўваючым саюзам. Для праваслаўнага чалавека  —  гэта адзіная духоўная прастора, якая мае агульны для гэтай часткі Еўропы культурна-цывілізацыйны код», — сказаў кіраўнік БПЦ.
«Расія, Украіна, Беларусь — гэта і ёсць Святая Русь», — падкрэсліў мітрапаліт Павел.
Ён пажадаў усім праваслаўным «невычэрпнай дапамогі Божай у далейшых працах у славу святой праваслаўнай Царквы, у славу Айчыны нашай, на карысць і росквіт зямлі, на якой мы з вамі жывем, на карысць усім нашым блізкім і далёкім».
interfax.by