«Мы гатовы прыняць усіх». МУС Беларусі не бачыць парушэнняў заканадаўства мігрантамі

Міністэрства ўнутраных спраў не бачыць парушэнняў заканадаўства мігрантамі.

1112_2.jpg

Пра гэта распавёў міністр Іван Кубракоў, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на АТН. Ён сказаў, што нейкіх праблем наконт паводзінаў мігрантаў, няма.

«Так, колькасць мігрантаў вырасла. Мы як рэспубліка гасцінная, мы на сёння гатовы прыняць усіх», — адзначыў Кубракоў.

«Людзі бягуць ад вайны, яны спрабуюць прайсці ў Еўрасаюз, наша задача — забяспечыць ахову грамадскага парадку і яна забяспечана».

«Яны [мігранты] знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь законна», — сказаў Кубракоў.