Урад Літвы ініцыяваў увядзенне надзвычайнага становішча ў памежных з Беларуссю раёнах
Урад Літвы ўхваліў законапраект аб увядзенні надзвычайнага становішча ў прыгранічных раёнах з Беларуссю. Яно будзе ўведзена тэрмінам на месяц. Праект павінен адобрыць Сейм.
Рэжым надзвычайнага становішча будзе ўводзіцца на мяжы і на
адлегласці да 5 км ад яе, а таксама ў эмігранцкіх лагерах у Кібартаі,
Медзінінкаі, Пабрадзе, Рукле і Вільні.
Рэжым прадугледжвае, што мігранты, якія трапілі ў Літву ў перыяд
надзвычайнага становішча, будуць абмежаваныя ў правах на перапіску, тэлефонныя
размовы, за выключэннем зваротаў у дзяржорганы, паведамляе BNS.
Акрамя таго, рэжым НС дазволіць задзейнічаць
рэзервовыя фонды. Захаваецца ахова мяжы ва ўзмоцненым рэжыме.
Паводле reform.by.