Ноч прайшла спакойна. Якая зараз сітуацыя на беларуска-польскай мяжы (відэа)
Раніцай 9 лістапада на мяжы Беларусі і Польшчы ў раёне пункту пропуску Брузгі больш-менш спакойна.

Ілюстрацыйны здымак
Мігранты правялі ноч у намётавым лагеры, яны палілі
вогнішчы, каб сагрэцца. Польскія памежнікі няспынна неслі варту, аднак ніякіх здарэнняў на мяжы не адбылося.