На «Новы час» падалі ў суд за расследаванне
"Новы час" і аўтара расследавання пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына выклікаюць у суд па іску Аркадзя Ізраілевіча аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Меркавана нагодай з'яўляецца апублікаваны ў "Новым часе" цыкл артыкулаў Дзяніса Івашына, у якіх выкрываюцца бенефецыяры забудовы ў Курапатах рэстаранна-забаўляльнага комплексу "Поедим поедим".
Знаёмцеся: гэта яны забудоўваюць Курапаты
Хто і як дазволіў будаваць у Курапатах?
Расійскі след у Курапатах: працяг расследавання
Судовае паседжанне мае адбыцца 29 жніўня ў 10:30 у судзе Савецкага раёна г. Мінска.