На свабоду выйшаў палітвязень Віктар Царыкевіч
Мужчыну чакалі жонка і трое дзяцей.

На свабоду выйшаў палітвязень Віктар Царыкевіч.
27 студзеня суд Мастоўскага раёна вынес вырак Віктару Царыкевічу, які размалёўваў на дрэвах між горадам і вёскай Правыя Масты бел-чырвона-белы сцяг, ставіў на полі рытуальныя таблічкі з «надпісамі, якія дэманструюць непавагу да дзяржаўнага парадку кіравання», а таксама на аўтобусных прыпынках на раёне вывешваў пудзілы міліцыянераў. Віктара абвінавацілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства і злоснае хуліганства). Суддзя Сініла прызначыў жыхару Мастоў пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму.Мужчыну ўвесь гэты час чакалі жонка Таццяна і трое дзяцей. Віктар Царыкевіч падзякаваў усім, хто падтрымліваў ягоную сям’ю.

Першае фота Віктара на волі з роднымі