Палітвязень Уладзіслаў Усцін збег з «хіміі» і з'ехаў з Беларусі
22-гадовы мінчук быў асуджаны на 3 гады ў папраўчай установе за гвалт у дачыненні да міліцыянта.

Уладзіслаў Усцін
Палітвязень Уладзіслаў Усцін збег з «хіміі» і з'ехаў з Беларусі. 22-гадовы мінчук быў асуджаны на 3 гады ў папраўчай установе за гвалт у дачыненні да міліцыянта.
Крымінальная справа на Усціна была заведзена пасля падзеяў 14 ліпеня 2020 года ў Мінску. Тады ЦВК адмовіўся рэгістраваць Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу кандыдатамі ў прэзідэнты, і людзі выйшлі ў цэнтр горада на стыхійную акцыю пратэсту.
21 сакавіка 2021 года Уладзіслава накіравалі адбываць пакаранне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №7 у Пружанскім раёне. Па інфармацыі «Вясны», хлопец змог збегчы адтуль і пакінуў межы Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў іншай краіне.