На волю выйшаў палітвязень Міхаіл Хаванскі
Палітзняволены цалкам адбыў свой тэрмін.

Былы палітвязень Міхаіл Хаванскі
На волю з бабруйскай калоніі выйшаў палітвязень Міхаіл Хаванскі, паведамляюць беларускія праваабаронцы. Ён цалкам адбыў свой тэрмін — год калоніі агульнага рэжыму.
Хаванскаму 36 гадоў. Ён — жыхар Нясвіжа. Летась яго асудзіў суд Нясвіжскага раёна па артыкуле «Гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка праваахоўных органаў». Сцвярджалася, што на вулічнай акцыі 11 жніўня 2020-га ў сваім горадзе мужчына ўдарыў па спіне міліцыянера, які ўдзельнічаў у затрыманні пратэстоўцаў. У лістападзе 2021 года праваабаронцы прызналі Міхаіла Хаванскага палітвязнем.
Паводле «Еўрарадыё».