Сёння ў Мінску пачнуць судзіць удаву Андрэя Зельцэра палітзняволеную Марыю Успенскую

Сёння Мінскі гарадскі суд прыступае да разгляду справы ў дачыненні да ўдавы забітага ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцэра. Марыю Успенскую будуць судзіць як асобу, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, паводле ч. 2 арт. 139 КК РБ («Забойства»), перадае refom.news.

download_2_1.jpg

Такая фармулёўка прымяняецца да падсудных, якія альбо здзейснілі злачынства ў стане непрытомнасці, альбо захварэлі псіхічным захворваннем да вынясення прысуду або падчас адбыцця пакарання. Беларускае заканадаўства прадугледжвае прымяненне да такіх асоб прымусовых мер бяспекі і лячэння.

Нагадаем, 28 верасня 2021 года сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру мінчука Андрэя Зельцэра. У перастрэлцы загінулі сам гаспадар кватэры і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Жонка Зельцэра Марыя Успенская была затрыманая. Узбуджаная крымінальная справа. Генпракуратура правяла праверку па факце прымянення зброі супрацоўнікамі КДБ і прызнала іх дзеянні законнымі.